25 красавiка 2024, Чацвер, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Гародні праз прыезд Лукашэнкі перацялі ўсе дарогі

25
Фотафакт: У Гародні праз прыезд Лукашэнкі перацялі ўсе дарогі

У горадзе надышоў вэрхал.

Пра гэта ў телеграм-канале NEXTA паведаміў беларускі журналіст Сцяпан Святлоў.

- На дарогах Гародні вэрхал. Усе перацятае, у тым ліку аб'язное кола. Нікога не хвалюе, што людзі едуць на працу.

- У раёне, які побач з колам, ва ўсіх дамах побач былі апячатаныя сутарэнні і дахі з 18 да 20 дня.

- Падпісант: "Студэнты-медыкі, у каго сёння былі заняткі ў інфекцыйнай лякарні вымушаныя былі да прыпынку ісці не як зазвычай, па дарозе, а рабіць круг праз лес. У двары інфекцыйнай лякарні пільнуюць тры чалавекі ў цывільным адзенні і з радыёстанцыямі. Рух на форт і «Кола Паповіча» рэгулюецца ДПС. Святлафоры міргаюць жоўтым. У некаторых месцах па дарозе ад абласнога шпіталю да 3-га ледзь не блокпосты. У цэлым, пакуль, па дарозе ад абласнога да 3-га людзі ходзяць, але навошта так шмат міліцыі/ДПС/вайскоўцаў і «людзей у форме з радыёстанцыямі», я не ведаю».

- Нават надвор'е сапсавалася з прыездам АРЛ, яшчэ раніцай было сонечна і ясна, а стала пахмурна і туманна.

- Падпісант: "А 5-й раніцы затэлефанавалі, сказалі прыбраць самаход з паркоўкі, уздоўж дарогі якой будзе ехаць верхавод, на пытанне што будзе, калі не прыбяру, сказаў: сцягнуць, куды - ён не ведае, параіў лепш прыбраць. Учора назіраў як дворнікі, якім надакучыла прыбіраць лісце праз кожную гадзіну, трэслі дрэвы і зграбалі граблямі астатняе лісце, каб яно не падала безупынна".

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках