25 красавiка 2024, Чацвер, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы прайшло 3800 мерапрыемстваў з нагоды стагоддзя незалежнасці краіны

У Польшчы прайшло 3800 мерапрыемстваў з нагоды стагоддзя незалежнасці краіны

10 лістапада на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве адбудзецца «Канцэрт для Незалежнай», уваход вольны.

Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча».

Тысячы мерапрыемстваў праходзяць ва ўсёй Польшчы з нагоды стагоддзя здабыцця краінай незалежнасці. Упаўнаважаны ўрада ў святкаванні стагоддзя аднаўлення незалежнасці Рэспублікі Польшча, намеснік міністра культуры Яраслаў Селін адзначыў, што арганізуюцца выставы, канцэрты, майстар-класы гісторыі польскай кухні: «Мяне больш за ўсё радуе тое, што мноства падзей, звязаных са святкаваннем стагоддзя аднаўлення незалежнасці Польшчы, запланавана на мясцовым і рэгіянальным узроўні».

Агулам, з мінулага года прайшлі ўжо 3 800 падзей. Іх кульмінацыяй стане «Канцэрт для Незалежнай» у Варшаве 10 лістапада на Нацыянальным стадыёне. У ім зможа ўзяць удзел 50 000 чалавек. Бясплатныя квіткі можна замовіць на сайце niepodlegla.gov.pl. Мерапрыемства закончыцца выкананнем гімна Польшчы. А апоўдні 11 лістапада адбудзецца ўсяпольскае выкананне гімна, якое а 12.00 будзе транслявацца на радыё і тэлеканалах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках