29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Македоніі рыхтуецца прагаласаваць за змяненне назвы краіны

Парламент Македоніі рыхтуецца прагаласаваць за змяненне назвы краіны
ФОТА: FLICKR.COM

Парламент Македоніі пяты дзень запар разглядае канстытуцыйныя змены для перайменавання краіны.

Парламент Македоніі, які пяты дзень запар разглядае канстытуцыйныя змены для перайменавання краіны, у пятніцу позна ўвечары рыхтуецца прагаласаваць за гэтае пытанне.

Як паведамляе eurointegration.com са спасылкай на РТС, у зале парламента прысутнічаюць амаль усе дэпутаты, у тым ліку двое абраннікаў, якія былі вызваленыя з-пад хатняга арышту.

Спікер парламента Талат Джаферы абвясціў, што сесія, на якой пытанне будзе вынесенае на галасаванне, пачнецца а 21:00 паводле мясцовага часу.

Да гэтага часу інтрыгай застаецца, ці ўдалося сабраць дзве траціны галасоў (80), неабходных для прыняцця канстытуцыйных змяненняў.

Калі прапанова не будзе ўхваленая, Македонію чакаюць датэрміновыя выбары.

Македонія абавязалася змяніць назву на Рэспубліка Паўночная Македонія, падпісаўшы адпаведнае пагадненне з Грэцыяй. Афіны, у сваю чаргу, абяцаюць зняць блакаду ўступлення Скоп'е ў ЕЗ і NАТО.

Нядаўна ў Македоніі адбыўся кансультатыўны рэферэндум аб перайменаванні. Галасаванне прызналі несапраўдным праз нізкі прыход. Цяпер лёс змены назвы дзяржавы разглядае парламент.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках