23 красавiка 2024, aўторак, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія дынамаўцы аплацілі фанатам пералёт на выязны матч з «Авангардам»

Менскія дынамаўцы аплацілі фанатам пералёт на выязны матч з «Авангардам»

Матч пройдзе 24 кастрычніка ў Балашысе.

Хакеісты менскага "Дынама" аплацілі заўзятарам пералёт на выязны матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ супраць "Авангарда", які пройдзе ў сераду, 24 кастрычніка, у Балашысе. Першапачаткова сустрэча павінна была адбыцца ў Омску, аднак праз аварыйны стану тамтэйшай арэны "ястрабы" былі вымушаныя перадыслакавацца ў падмаскоўную Балашыху.

- У менскага "Дынама" найлепшыя заўзятары, якія падтрымліваюць каманду нягледзячы ні на што, і ідуць за ёй нават у вельмі аддаленыя куткі лігі. Апынуўшыся ў самой заходняй (Браціслава) або ў самым усходняй (Хабараўск) мясціне КХЛ, вы абавязкова сустрэнеце прыхільнікаў "зуброў".

Як толькі ў сярэдзіне лета з'явіўся каляндар новага сезону, многія сталі планаваць свае паездкі. Вось і група з васьмі адданых дынамаўскіх заўзятараў адразу ж купіла сабе квіткі на кастрычніцкі пералёт па маршруце Менск - Новасібірск - Омск - Менск, каб падтрымаць хлопцаў у гасцявых матчах з "Сібір'ю" і "Авангардам". Аднак пазней стала вядома, што арэну ў Омску не дапусцяць да чарговага розыгрышу КХЛ праз яе аварыйны стан, і "ястрабам" давялося перабрацца ў Балашыху - за 2700 кіламетраў ад дома.

Вядома, гэта спарадзіла шмат цяжкасцяў для клуба і лігі цалкам, а таксама зруйнавала планы нашых заўзятараў. Квіткі на самалёт абмену і вяртанню не падлягалі, а купля новых патрабавала вельмі сур'ёзных дадатковых выдаткаў. Фанаты звярнуліся са сваёй праблемай у клуб. Даведаўшыся пра гэта, хакеісты ўзялі ініцыятыву на сябе і аплацілі сваім прыхільнікам квіткі на вылет з Новасібірска ў Маскву, адкуль у суседнюю Балашыху рукой падаць. І цяпер "зубры" не застануцца без падтрымкі ў выязным турнэ! Наш фан-сектар будзе чуваць!

Напярэдадні гэтая васьмёрка заўзятараў сустрэлася з камандай і аддзячыла хлоцам вялікім смачным тортам, - піша прэс-служба "Дынама".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках