19 красавiка 2024, Пятніца, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Чарнавус: Альбо Лукашэнка сыходзіць, альбо мы не разыходзімся

66
Мікалай Чарнавус: Альбо Лукашэнка сыходзіць, альбо мы не разыходзімся
АРХІЎНАЕ ФОТА

Прадпрымальнікі павінны паставіць уладам ультыматум.

1 кастрычніка ў Менску пачаўся форум прадпрымальнікаў. На мінулым форуме, які праходзіў у красавіку гэтага года, лейтматывам гучала фраза: «Нас рабуюць, таварышы!».

Як змянілася сітуацыя за паўгода, і ці гатовыя прадпрымальнікі змагацца за свае правы?

На пытанні Charter97.org адказвае індывідуальны прадпрымальнік і грамадскі актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус.

- Як выглядае рэальная сітуацыя з малым бізнэсам у рэгіёнах? Пра што кажуць людзі, якія гандлююць на рынках?

- Людзі кажуць, што ўжо пара. Неўзабаве прадпрымальнікі возьмуць палкі ў рукі і не будуць маўчаць. Ну, два месяцы, ну, тры яшчэ можна пратрымацца. А далей?

Уявіце: у народа грошай няма. Голае усё - як поле пасля саранчы. 200-300 рублёў чалавек рэальна атрымлівае цяпер у рэгіёнах Беларусі. Які там з яго пакупнік? Рынкі стаяць пустыя. Вам проста словамі не перадаць, што адбываецца.

Калі б нехта сказаў гадоў 10 таму, што рынкі будуць пуставаць - не паверылі б, засмяялі. Гандаль ішоў, калі не прайсці было, машыну не было куды паставіць. Сёння - хоць кладзіся на зямлю пасярод рынку. Абыдуць - і нават не спытаюць, чаго ты лёг. Вось такія часы надышлі.

- Прадпрымальнікі разумеюць, у чым корань іх праблем?

- Вядома, усе гэта выдатна разумеюць. Ён ездзіць на сваіх «Майбаха», будуе новыя палацы, лётае невядома куды і невядома навошта. Віно прывозіць бочкамі з Грузіі. Навошта гэта ўсё? Дзе эфект ад замежных паездак?

Ён катаецца - і ўсё. Кавуны растуць у Драздах - і больш яго нічога не хвалюе. Толькі паказаць па тэлевізары, што вырасціў кавуны - такія, як у Сярэдняй Азіі ці ў Крыме. Хоча паказаць, што ён «працаўнік», а астатнія - «лайдакі».

Дык вось, хай ведае: людзі ў Беларусі не «лайдакі» і ніколі імі не былі. Народ стараецца, б'ецца з усіх сіл - але нічога не атрымліваецца. А не атрымліваецца з адной прычыны: таму што за 25 гадоў ён ужо давёў краіну да таго, што ў ёй нічога не расце, акрамя кавуноў у Драздах.

З гэтай уладай беларус не можа нармальна зарабляць. Як толькі ён трохі «падымецца», прыпадніме галаву - тут жа з'явяцца «дзяржаўныя людзі» і ўсё адразу адбяруць. Падаткамі, штрафамі, драконаўскімі дэкрэтамі і гэтак далей.

Людзі гэта добра разумеюць, і калі кажуць, што трэба браць палкі ў рукі, усе ведаюць, што гэта супраць аднаго чалавека - супраць Лукашэнкі.

- Як вы ацэньваеце Форум прадпрымальнікаў, які стартаваў у Менску 1 кастрычніка?

- Думаю, што змагацца трэба іншымі метадамі. Такія форумы ўжо састарэлі, народ у рэгіёнах іх не ўспрымае. Анатоль Шумчанка, мне здаецца, гэта разумее і Баранавічы, напрыклад, праігнараваў. Хоць мог бы патэлефанаваць мне ці яшчэ камусьці з прадпрымальнікаў. Нельга, каб у Менску грала «свая музыка», а ў рэгіёнах - свая. Прадпрымальнікі павінны быць аб’яднаныя.

Удзельнікі форуму крыху не ў тыя сані селі. Змагацца трэба іншымі метадамі.

- Якімі, на вашу думку?

- Трэба выходзіць на Плошчу і казаць: хлопцы, або мы жывем і будзем жыць і нарошчваць эканоміку, або - сыдзі і не перашкаджай. Вось такім чынам паставіць ультыматум уладзе: альбо Лукашэнка сыходзіць, альбо мы не разыходзімся.

Такая пазіцыя павінна ўвесь час агучвацца, каб яна запала ў памяць прадпрымальнікам і іншым грамадзянам Беларусі. Людзі ўжо не хочуць паўтонаў, паўзахадаў. Яны чакаюць, хто скажа менавіта так - выразна, катэгарычна і голасна.

Трэба каб такі лозунг аб'яднаў усіх. Людзі гатовыя падпісвацца толькі пад выразнымі патрабаваннямі. Будуць выразныя патрабаванні - тады і прадпрымальнікі, і іншыя людзі будуць салідарныя паміж сабой. А так атрымліваецца: Менск - сабе, а рэгіёны - сабе.

- Вы сказалі пра салідарнасць. Надоечы галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта праз значнае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў дапамагчы. На вашу думку, што павінны рабіць у гэтай сітуацыі прадпрымальнікі?

- Усё правільна: прадпрымальнікі першымі павінны адгукнуцца і дапамагчы сайту «Хартыя». Прадпрымальнікі цяпер могуць быць у авангардзе барацьбы за свабоду слова і дэмакратыю ў Беларусі.

Паглядзіце: прадпрымальнік больш-менш незалежны ад начальства і можа падтрымліваць палітычныя і грамадзянскія ініцыятывы. Людзі ў рэгіёнах гэта адчуваюць і цягнуцца да прадпрымальнікаў, некаторыя з якіх становяцца цэнтрам грамадскай актыўнасці. Да мяне, напрыклад, увесь час звяртаюцца з просьбай дапамагчы паўплываць на ўлады - у самых розных пытаннях.

Трэба быць адважным, ісці наперад - і людзі пацягнуцца за табой. Прадпрымальнікі могуць і павінны цяпер сказаць сваё слова. Людзі на заводах пакуль баяцца: дзесь штось - адразу начальства не падаўжае кантракт.

Прадпрымальнікі больш незалежныя і трэба гэта выкарыстоўваць для дапамогі добрым распачынанням.



Калі вам спадабаўся артыкул, Вы можаце падтрымаць сайт наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках