28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка скасаваў абмежаванні на продаж алкаголю ў начны час

63
Лукашэнка скасаваў абмежаванні на продаж алкаголю ў начны час

Дыктатар загадаў зрабіць гэта цягам дня.

Лукашэнка загадаў цягам дня скасаваць абмежаванні продажу алкаголю ў гандлёвай сетцы ў начны час з 23.00 да 07.00, якія ў парадку эксперыменту ўведзены з 1 кастрычніка ў Менску і месцамі на раённым узроўні. Пра гэта БелТА паведамілі ў адміністрацыі дыктатара.

Як паведамлялася, раней у Менску была прынятая пастанова абмежаваць продаж алкагольных напояў у начны час да 1 кастрычнiка 2019 года. З 23.00 да 7.00 у гандлёвай сетцы забароненая рэалізацыя гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, вінаў, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш, а таксама піва і слабаалкагольных напояў.

Прадаваць алкаголь у гэты час могуць толькі аб'екты грамадскага харчавання ў разліў. Да гэтага эксперыменту месцамі падключыліся і на раённым узроўні.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках