24 красавiка 2024, Серада, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд па МКАД хочуць зрабіць платным

44
Праезд па МКАД хочуць зрабіць платным

З такой ініцыятывай выступіла кампанія-аператар Beltoll.

Большасць кіроўцаў адмаўляюцца верыць, што такое можа прыйсці камусьці ў галаву. Аднак прыйшло. Кампанія-аператар «Beltoll» на пачатку лета выступіла з такой ініцыятывай для грузавога транспарту, паведамляе «Белсат».

Нават паводле мінімальнага тарыфу для цяжкавікоў, 9 еўрацэнтаў за кіламетр, праезд з аднаго канца гораду ў супрацьлеглы будзе каштаваць не менш за два з паловаю еўра. Чым плаціць штодня – кіроўцам будзе выгадней крыху пастаяць у заторах. А, значыць, грузавыя аўто паедуць наўпрост праз Менск.

Плата за праезд для камерцыйнага транспарту па беларускіх дарогах залежыць ад вагі ды колькасці восяў. Дарогі далёка не еўрапейскай якасці і чаму плата за іх прывязаная да чужой валюты – кіроўцы не разумеюць. Папоўніць рахунак у Менску можна ў трох пунктах, а, калі грошы на рахунку выпадкова скончыліся, – адразу штраф.

Для перавозчыкаў надышоў цяжкі час. Працы мала, замоваў на экспарт паменела, канкурэнцыя вялікая. Да прыкладу, за паездку экскурсійнага аўтобуса з Менску да Берасця і назад трэба толькі за дарогі заплаціць блізу 90 еўраў. Гэтыя грошы ўскосна перакладаюцца на кліента. А кошты на дарогі прапаноўваюць яшчэ падвысіць

«Нейкія буйныя фірмы, можа, і не звернуць на гэта ўвагі, але маленькія ІП, маленькія фірмы з адной-дзвюма машынамі – на іх гэта вельмі і вельмі адаб’ецца», – упэўнены перавозчык Сяргей Штода.

Бізнэс-супольнасць уважае пазітыўным, што прадпрыемствы пачалі выносіць вытворчасць і склады за межы сталіцы. Гэта развівае рэгіён і вызваляе Менск ад лішняга трафіку. І ўвядзенне платы за колавую дарогу, альтэрнатывы якой няма, можа спыніць гэты працэс. А павышэнне коштаў на платных дарогах – пакіне шмат якіх перавозчыкаў без заробку.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках