25 красавiка 2024, Чацвер, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Час - грошы: чаму пры аплаце штрафы «цяжэюць» утрая

5
Час - грошы: чаму пры аплаце штрафы «цяжэюць» утрая

Аўтааматары не разумеюць, чаму штрафы ДАІ пры аплаце нечаканым чынам павялічыліся ўтрая.

«Ехалі з жонкай у вёску, каб правесці там адпачынак. Быццам бы не парушаў, але ўсё адно прыцягнуў увагу інспектара ДАІ. Выявілася, на гэтым адцінку трасы хуткасць абмежаваная да 70 км/г. Спрачацца было бескарысна, ды і сэнс, бо парушыў жа. Разгляд доўжыўся хвілін пяць, выпісалі пастанову - і ў дарогу. Штраф - 1 базавая адзінка, няшмат, але ўсё адно непрыемна. Пасля прыезду ў Менск пайшоў з пастановай у банк для аплаты штрафу. Якое ж было маё здзіўленне, калі мне «выкацілі» суму 73,50. Як, за што? У банку на гэтае пытанне не адказалі», - напісаў чытач abw.by.

Адказ на, здавалася б, няпростае пытанне напраўду ляжыць на паверхні. Такім чынам, з парушэннем вы не спрачаецеся і згаджаецеся, віну прызнаеце, згодныя на вынясенне пастановы без складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні. У адпаведнасці з ч.3 арт.10.3 ПВКаАП Рэспублікі Беларусь пры такіх абставінах інспектар ДАІ выносіць пастанову, якая ўваходзіць у дзеянне з моманту яе складання.

Цяпер звяртаемся да ч.6 арт.6.5 КаАП Рэспублікі Беларусь:

6. Пры накладанні штрафу на фізічную асобу ў парадку, устаноўленым часткай 3 артыкула 10.3 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, ужываецца ніжняя мяжа штрафу, прадугледжаная за ўчыненае правапарушэнне, а ў выпадку яго неўстанаўлення ў санкцыі артыкула Асаблівай часткі гэтага Кодэкса - не больш за пяць дзясятых базавай адзінкі. Пры гэтым у выпадку нявыплаты такога штрафу ў тэрміны, устаноўленыя часткай 1 артыкула 15.3 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, ужытая сума штрафу павялічваецца на дзве базавыя адзінкі.

Згаданая ч.1 арт.15.3 ПВКаАП РБ устанаўлівае, што штраф павінен быць выплачаны фізічнай асобай, якая мае адміністрацыйныя спагнанні, не пазней за адзін месяц з дня ўваходжання ў законнае дзеянне пастановы аб накладанні штрафу. Пастанова, як вы памятаеце, уваходзіць у дзеянне у момант яе вынясення. Атрымліваецца, што пры вашай згодзе з парушэннем і гатоўнасці панесці заслужанае адміністрацыйнае пакаранне інспектар выпісвае мінімальны штраф, прадугледжаны канкрэтнай нормай КаАП.

Як толькі прайшоў месяц з моманту вынясення пастановы, пры адсутнасці звестак аб выплаце штрафу ў гэты тэрмін электронная сістэма базы звестак аўтаматычна дадае да штрафу дзве базавыя адзінкі. З гэтым нічога не зробіш, вы ж самі ж пагадзіліся на такія ўмовы без вядзення адміністрацыйнага працэсу.

Усяго толькі адзін дзень пратэрміноўкі цягне за сабой істотныя выдаткі для вашага бюджэту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках