28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завод піратэхнікі, які выбухнуў у РФ, з 2014 года працаваў без ліцэнзіі

3
Завод піратэхнікі, які выбухнуў у РФ, з 2014 года працаваў без ліцэнзіі
ФОТА: МНС РАСІІ

Падчас надзвычайнага здарэння на заводзе ў Гатчыне загінуў беларус.

Завод піратэхнікі «Авангард» у Гатчыне Ленінградскай вобласці РФ, дзе 19 кастрычніка прагрымеў выбух, з 2014 года працаваў без ліцэнзіі. Пра гэта інфармуе «Фонтанка».

Паводле звестак выдання, апошнюю ліцэнзію на вытворчасць піратэхнічных вырабаў завод атрымаў ад Тэрытарыяльнага фонду геалагічнай інфармацыі Паўночна-Заходняй федэральнай акругі ў 1996 годзе, тэрмін яе дзеяння скончыўся 21 ліпеня 2014 года. Сертыфікаты на піратэхнічныя цацкі, бенгальскія свечкі і хлапушкі, якія меліся ў «Авангарда», дзейнічалі да 2013 года.

Следчы камітэт РФ Ленінградскай вобласці паведаміў аб затрыманні галоўнага інжынера завода. «Ён падазраецца ў тым, што дапусціў да вытворчасці ў цэх-участак вырабу сумесі для піратэхнічных вырабаў 3 класа неўстаноўленых асоб, непрацаўладкаваных на заводзе без адпаведных допускаў для гэтых работ, у выніку чаго названымі асобамі была парушаная тэхналогія і захады бяспекі на выбуханебяспечным аб'екце, з прычыны чаго адбыўся выбух, што пацягнула па неасцярожнасці смерць не менш як траіх чалавек», - адзначылі ва ўстанове.

Паводле апошніх звестак, ахвярамі выбуху сталі чатыры чалавекі. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка рэгіянальнай управы МНС РФ, яшчэ адно цела дасталі з-пад завалаў уначы.

Завод у Гатчыне выбухнуў 19 кастрычніка. Выбуховая хваля цалкам знесла адзін з цэхаў, руінамі заваліла чыгуначныя шляхі. Было вядома аб трох ахвярах інцыдэнту. Адзін з іх, як мяркуецца, грамадзянін Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках