25 красавiка 2024, Чацвер, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралійка не ела цукар 28 гадоў і выглядае ўдвая маладзейшай за свой узрост

8
Аўстралійка не ела цукар 28 гадоў і выглядае ўдвая маладзейшай за свой узрост

Важную ролю ў яе жыцця адыгрывае і сон.

Каралін Хартц з Аўстраліі, маці траіх дзяцей, 70 гадоў, і выглядае яна цудоўна. Жанчына прызнаецца, што 28 гадоў таму была даслоўна залежная ад цукру і салодкага. «Большасць жанчын пасля 50 гадоў думаюць, што немагчыма захаваць фігуру і вагу. Нават пасля 40 жанчыны, у якіх ёсць дзеці, упэўненыя, што нельга вярнуць ранейшую фігуру», піша bigpicture.ru.

Каралін жа запэўнівае, што ўсё магчыма, трэба толькі сапраўды захацець гэтага і працаваць не пакладаючы рук. І, трэба прызнаць, ейнае цела - найлепшае пацвярджэнне ейых слоў.

«З узростам наш метабалізм запавольваецца. Гэта азначае, што вы павінны ўзяць кантроль над сваім целам, выбіраць на карысць здароўя і працаваць на сабой крыху больш».

«Я думаю, вельмі важна звяртаць увагу на тое, што і колькі вы ясце. Бяздумнасць заўсёды прыводзіць да лішняй вагі. Атрымлівайце асалоду ад кожнага кавалачка. Гэта дапаможа вам не пераядаць».

Вось ужо 28 гадоў Каралін Хартц не есць цукар. Яна знайшла альтэрнатыву - ксіліт (Xylitol), многаатамны спірт у выглядзе бясколерных крышталяў, якія растаюць ў вадзе. Каларыйнасцю ксіліт блізкі да цукру, па прысмаку блізкі да цукрозы, але біялагічнай каштоўнасці не мае.

Са слоў Каралін Хартц, атлусценне ў Аўстраліі дасягнула ўжо ўзроўню эпідэміі і адна з прычын гэтага - цукар.

«Я адмовілася ад цукру 28 гадоў таму. Першы час было вельмі цяжка, бо я шалёна любіла салодкае і не магла без яго. Я ўпэўнена, што менавіта дзякуючы таму, што я не ем цукар, маё здароўе ў поўным парадку і ў мяне няма лішняй вагі». Аўстралійка не заклікае цалкам адмаўляцца ад улюбёных страў і напояў - усё павінна быць у меру.

Важную ролю адыгрывае і сон. Каралін Хартц стараецца спаць восем гадзін на дзень, каб цела і розум аднаўляліся. Яшчэ аўстралійка заклікае медытаваць: «Кожны дзень перад працай я медытую паўгадзіны, гэта выдатна дапамагае мне цягам усяго дня. Я стала спакайнейшая і больш засяроджаная з тых часоў, як у 65 гадоў пачала медытаваць. Пачаць нешта ніколі не позна».

Жанчынам узросту 20 і 30 гадоў Каралін Хартц раіць жыць поўным жыццём. «Будзьце шчаслівыя, радуйцеся поспехам іншых і ніколі не хвалюйцеся з нагоды ўзросту. Нікога не слухайце, будзьце сабой. Так, жыццё далёка не ідэальнае, прызнайце гэта».

«Не існуе такога паняцця, як няўдача. Гэта ўсяго толькі камень на шляху да поспеху».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках