19 красавiка 2024, Пятніца, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа з месца ДТЗ, у якое патрапіў беларускі КВН-авец Яўген Сморгін

4
З'явілася відэа з месца ДТЗ, у якое патрапіў беларускі КВН-авец Яўген Сморгін
ЯЎГЕН СМОРГІН

Агулам у аўтобусе знаходзіліся 14 пасажыраў.

YouTube-канал Kyiv Operativ апублікаваў відэа з месца ДТЗ у Кіеўскай вобласці, дзе пры сутыкненні пасажырскага аўтобуса з цяжкавіком загінула 41-гадовая актрыса ўкраінскага гумарыстычнага «Дызель Шоў» Марына Паплаўская, паведамляе РБК.

Аварыя адбылася 20 кастрычніка на 28-м км трасы Кіеў - Чоп, каля паселішча Міла. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтобуса Neoplan не ўкіраваў і рэзнуўся ў аўтамабіль MAZ. Агулам у аўтобусе знаходзіліся 14 пасажыраў, чацвёра атрымалі раны. Сярод іх - беларускі акцёр Яўген Сморгін.

Паліцыя распачала крымінальную справу паводле ч.2 арт.286 КК Украіны (парушэнне правілаў бяспекі дарожнага руху або эксплуатацыі транспарту асобамі, якія кіруюць транспартнымі сродкамі). Кіроўцу аўтобуса затрымалі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках