28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Курылец пакідае пасаду генеральнага дырэктара хакейнага клуба «Дынама-Мінск»

4
Анатоль Курылец пакідае пасаду генеральнага дырэктара хакейнага клуба «Дынама-Мінск»
АНАТОЛЬ КУРЫЛЕЦ
ФОТА: TOMIN.BY

Каманда перажывае не самыя найлепшыя часы.

У аўторак, 23 кастрычніка Анатоль Курылец пакідае пасаду генеральнага дырэктара хакейнага клуба «Дынама-Мінск» з асабістай ініцыятывы ў сувязі са сканчэннем кантракта, паведамляе прэс-служба «зуброў».

- Назіральная рада клуба дзякуе Анатолю Адамавічу за плённую працу! За гэтыя гады ім была наладжаная дакладная кіраўнічая структура, наладжаная фінансавая дысцыпліна і значна павялічаны камерцыйны прыбытак. Зычым Анатолю Адамовічу моцнага здароўя і поспехаў у далейшай дзейнасці, - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы клуба.

Анатоль Курылец быў прызначаны генеральным дырэктарам клуба ў кастрычніку 2016 года. Раней цягам года пасаду выканаўцы гендырэктара займаў Павел Бурба. Анатоль Курылец пры гэтым займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара клуба ў бяспецы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках