29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улада пайшла на падман праз пратэсты ў Слуцку

9
Улада пайшла на падман праз пратэсты ў Слуцку

Бульдозер для руйнавання гістарычнага будынка прыгналі на досвітку.

У Слуцку ў панядзелак на досвітку пачалі руйнаванне будынка XIX стагоддзя. Адзін з нямногіх, хай і неафіцыйных помнікаў архітэктуры руйнуюць, бо рамантаваць яго «немэтазгодна». Паводле дакументаў будынак датаваны 1946 годам, аднак гісторыкі запэўніваюць, што ён пабудаваны ў XIX стагоддзі, і падаюць шэраг пераканаўчых аргументаў, піша tut.by.

Неабыякавыя случакі, якія спрабавалі абараніць будынак і гразіліся «легчы пад бульдозер», не разлічвалі, што бульдозер прыйдзе на досвітку.

Людзі, якія патрабавалі захаваць будынак, проста не паспелі. Але выклікалі міліцыю, бо ўпэўненыя, што будынак руйнуюць незаконна.

Супрацоўнік міліцыі адправіўся шукаць таго, хто кіруе руйнаваннем, тым часам тры машыны са старадаўнім цаглінамі пакінулі цэнтр горада.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках