16 красавiка 2024, aўторак, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будучыя сакратары і дызайнеры цэлы месяц збіралі моркву ў калгасе пад Віцебскам

13
Будучыя сакратары і дызайнеры цэлы месяц збіралі моркву ў калгасе пад Віцебскам

Пра забароненае Кодэксам аб адукацыі.

Навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа цэлы месяц працавалі на палях сельскагаспадарчага кааператыва "Альгоўскае". Будучыя сакратары, дызайнеры інтэр'ераў, фатографы і вальшчыкі лесу былі занятыя зборам і упарадкаваннем морквы.

Удзел вучняў у сельгасработах пацвердзіла "Віцебскай вясне" начальніца аддзела выхаваўчай працы з моладдзю ВДТК Ала Бейнар. Паводле ейных слоў, навучэнцы працавалі ў складзе студатрадаў, арганізаваных першаснай арганізацыяй БРСМ.

"Прыгнёту ніякага не было, усё добраахвотна, усе добраахвотнікі. Зразумела, працавалі яны не бясплатна", - запэўніла субяседніца. Але колькі, хоць прыблізна, зарабілі студэнты "на моркве", паведаміць адмовілася ("Хто добра працаваў, той зарабіў").

Адная з вучаніц каледжа на ўмовах ананімнасці распавяла, што на працу ў "Альгоўскае" ездзілі замест вучобы.

Ад "калгасу", са слоў студэнткі, можна было вызваліцца толькі з прычыны стану здароўя - пры наяўнасці адпаведнай даведкі. А таксама – з заявай бацькоў, якія былі супраць (былі і такія).

З інфармацыі з публікацый у сацсетках, удзел у "маркоўных" працах бралі як мінімум 9 студатрадаў з гучнымі назвамі "Іскра", "Звязда", "Салют", "Марс", "Венера" і г.д.

Праваабаронца: Гэта - незаконна

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік адзначае, што прыцягненне навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа да сельскагаспадарчых работ ёсць дырэктыўным парушэннем "Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі".

Згодна з п. 2 арт. 89 Кодэкса аб адукацыі, прыцягваць навучэнцаў установы адукацыі да работ, якія не прадугледжаныя вучэбна-праграмнай дакументацыяй або планам выхаваўчай працы, - забаронена.

"Заканадаўства дазваляе працу студэнтаў для зборцы ўраджаю, толькі калі гэтая дзейнасць адпавядае спецыяльнасцi, на якой яны вучацца. Гэта зацверджана ў адпаведнай пастанове «савета рэспублікі» яшчэ ў 2010 годзе. Так пастанавіў заканадавец, урад і Лукашэнка, які падпісвае заканадаўчыя акты. Тое, што адбываецца ў тэхналагічным каледжы і ў некаторых іншых установах адукацыі Віцебску, ідзе насуперак беларускаму заканадаўству і груба парушае яго", - мяркуе праваабаронца.

Дакладна вядома, што ў гэтым годзе ў сельгасработах былі задзейнічаныя і студэнты ВДУ імя Машэрава. Напрыклад, студэнты знакамітага мастацка-графічнага факультэта збіралі гэтай восенню яблыкі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках