25 красавiка 2024, Чацвер, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайдас Сальджунас: NATO рыхтуе адказ Расеі

Вайдас Сальджунас: NATO рыхтуе адказ Расеі
ВАЙДАС САЛЬДЖУНАС
ФОТА: DELFI

Крэмль атрымаў вельмі сур'ёзныя сігналы.

У рэгіёне Балтыі праходзяць найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні «Trident Juncture» Паўночнаатлантычнага Альянсу. Пра тое, як вучэнні паўплываюць на бяспеку рэгіёну і Літвы, сайту Сharter97.org распавёў літоўскі вайсковы аглядальнік Вайдас Сальджунас.

- Якія мэты мае намер рэалізаваць NATO пры дапамозе адных з найбуйнейшых вучэнняў войскаў Альянсу, пачынаючы з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя?

- Асноўная мэта - праверка таго, як на практыцы будзе дзейнічаць рэалізацыя 5-га артыкула дамовы NATO (Калектыўная абарона азначае, што напад на аднаго з чальцоў NATO будзе разглядацца як напад на ўсіх чальцоў NATO - рэд.).

Праверка таго, як войскі хаўруснікаў будуць дзейнічаць у існых у рэальнасці месцах, як будуць узаемадзейнічаць вялікія воінскія злучэнні, якія валодаюць велізарнай вайсковай моцай. Вучэнні планаваліся некалькі гадоў, таму сцвярджаць, што яны з'яўляюцца адказам на расейскія вайсковыя вучэнні «Захад-2017», было б некалькі скажона, але такія асацыяцыі, несумненна, могуць і будуць прысутнічаць. Асабіста я ў гэтым не бачу нічога дрэннага.

- Чаму вучэнні праходзяць у паўночным рэгіёне, а не ў той жа Літве, Латвіі і Эстоніі, якія акурат і зазнаюць самую сур'ёзную вайсковую пагрозу з боку Расеі?

- Паколькі, як я ўжо згадаў, некалькі гадоў таму іх запланавалі менавіта ў такім, а не іншым выглядзе. У рэгіёне Балтыйскага мора ўвесь час праходзяць іншыя вучэнні, рэгіён Паўночнай Атлантыкі, Нарвегія і ў асабліва Ісландыя з'яўляюцца надзвычай неабходнымі для абароны Еўропы. Да таго ж, напраўду, усе планы для абароны гэтай вобласці ўжо гады, як знаходзяцца ў забыцці, а актыўнасць расейскіх вайскоўцаў павялічваецца.

- Падвядзём вынікі: які сігнал такім чынам перадае NATO для Расеі?

- Паўночнаатлантычны Альянс гатовы абараняць сваіх сябраў. Для таго, каб дамагчыся гэтай мэты, ён мае намер выкарыстоўваць усе даступныя ёй сродкі - так, напрыклад, удзел у гэтых вучэннях авіяносца і дэсантных злучэнняў. Гэта вельмі сур'ёзныя сігналы для Расеі.

- Можа быць, менавіта таму расейскія вайскоўцы займаюцца далейшай мілітарызацыяй Калінінградскай вобласці? Зноў з'явіліся паведамленні аб тым, што будуюцца новыя вайсковыя бункеры і рамантуецца старыя.

- Яны займаюцца гэтым увесь час, мы паведамлялі пра гэта як мінімум тры гады таму, калі Калінінградская вобласць прайшла эфектыўную мадэрнізацыю згодна з расейскай вайсковай дактрынай.

Я кажу пра мілітарызацыю і мадэрнізацыю, пачынаючы з арганізацыйнага ўзроўню - рэформа 11 армейскага корпуса, дыслакаванага ў Калінінградскай вобласці, аб размяшчэнні ракет «Іскандэр», якія могуць пераносіць ядзерныя зарады - пра што, дарэчы, не раз паведамлялі самі расейскія вайскоўцы, што даводзіць правядзенне мілітарызацыі рэгіёну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках