19 красавiка 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якім будзе надвор'е на тыдні

Стала вядома, якім будзе надвор'е на тыдні

Заўтра будзе да +11°С.

Панядзелак яшчэ парадуе нас сонцам, але ўжо ў наступныя дні надвор'е пагоршыцца, і да канца працоўнага тыдня чакаецца няўстойлівае ветранае з дажджамі надвор'е, у сярэдзіне тыдня магчымы мокры снег. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

23 кастрычніка, у аўторак, атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Балтыйскага мора, прынясуць на большую частку тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, удзень з парывістым ветрам. На паўднёвым захадзе краіны ў другой палове дня чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ў Беларусі мінімальная ўначы складзе 0...+6°С, максімальная тэмпература ўдзень - +5...11°С.

У сераду, 24 кастрычніка, варункі надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты цыклона, які будзе перамяшчацца ўздоўж паўночна-ўсходніх межаў нашай краіны, чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, часам ападкі, у асноўным дождж. На паўднёвым захадзе захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +1...6°С, максімальная тэмпература ўдзень у Беларусі - +3... 9°С.

25 кастрычніка, у чацвер, у тыле цыклона, які перамесціцца на цэнтральныя раёны Расеі, у многіх раёнах нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень на паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе -1...+4°С, максімальная тэмпература ўдзень - +3...9°С.

У пятніцу, 26 кастрычніка, у асобных раёнах краіны не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, уначы і ў ранішнія гадзіны з мокрым снегам. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад -4°С на паўночным усходзе да 4°С на паўднёвым захадзе Беларусі, максімальная тэмпература ўдзень у асноўным складзе +3...9°С, у паўднёва-заходніх раёнах яна павысіцца да +11°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках