29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэцякласнік памёр на ўроку фізкультуры ў адной са школ Быхаўскага раёна

12
Трэцякласнік памёр на ўроку фізкультуры ў адной са школ Быхаўскага раёна

У яго было сардэчнае захворванне.

Трэцякласнік памёр на ўроку фізкультуры ў школе ў аграгарадку Лудчыцах Быхаўскага раёна 19 кастрычніка, паведаміла tut.by чытачка Марына. Сумны факт пацвердзілі ў райвыканкаме. Дзіця памерла падчас бегу, распавяла сваячка хлопчыка. У яго было хворае сэрца.

Ягор жыў з мамай і бабуляй у суседняй вёсцы Тайманаве. У яго ёсць старэйшая сястра, якая вучыцца ў Магілёве.

- Ягор быў актыўным хлопчыкам, ездзіў на ровары, але ў яго было хворае сэрца, - распавяла сваячка сям'і Марыя. - Кожны год яны з мамай ляжалі ў лякарні ў Магілёве, дзе ён праходзіў абавязковае абследаванне. Яму нейкі апарат спецыяльны навешвалі (магчыма, гаворка ідзе пра датчык холтэр - прыборы для сутачнага маніторынгу ЭКГ. - Заўвага.). Ён быў моцным, разумным діцем. І ведаеце, нават калі яму было дрэнна на ўроку, ён мог не сказаць пра гэта, каб не было сорамна перад аднагодкамі.

Марыя кажа, што, са слоў маці хлопчыка, Ягор з аднакласнікамі быў на ўроку фізкультуры. Дзеці павінны былі прабегчы нейкую пэўную дыстанцыю, аднак Ягор раптам упаў.

- Яму спрабавалі дапамагчы - настаўнікі, медсястра. Выклікалі хуткую, але яна ехала 40 хвілін - занадта доўга, - кажа Марыя. - Вызвалення ад фізкультуры ў яго, наколькі я ведаю, не было.

Са слоў Марыі, у даведцы, выдадзенай бацькам хлопчыка, паказана, што прычына смерці высвятляецца. Высновы экспэртаў павінны быць гатовыя праз месяц.

Дырэктар Лудчыцкай школы-сада Ігар Броўка ад каментара адмовіўся:

- Без каментарыяў давайце абыдземся, - сказаў Броўка і паклаў слухаўку.

У Міністэрстве адукацыі сказалі, што афіцыйнай інфармацыі пра выпадак гібелі дзіцяці на занятках у школе ў іх пакуль няма.

- Устаноўлена, што 8-гадовы хлопчык меў сардэчнае захворванне. Следчым трэба высветліць, ці меліся ў яго абмежаванні па стане здароўя для заняткаў фізкультурай, - пракаментаваў СК.

Пахаванне школьніка прайшло ўчора, 21 кастрычніка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках