19 красавiка 2024, Пятніца, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яндэкс» прымусяць прадаць долю дзяржаве

2
«Яндэкс» прымусяць прадаць долю дзяржаве

Расейская дзяржава, відавочна, сур'езна ўзялася за «Яндэкс» і не плануе збочваць з дарогі пераводу кампаніі пад дзяржкантроль.

Пасля таго, як Аркадзь Волаж, які з’яўляецца ўладальнікам 48% акцый кампаніі, з правам голасу, заявіў, што не мае намеру прадаваць свой пакет, каментуючы паведамленні пра цікавасць з боку Ашчадбанка, у Дзяржаўную думу РФ унеслі законапраект, які дазваляе зрабіць «Яндэкс» дзяржкампаніяй у прымусовым рэжыме, паведамляе finanz.ru.

Прапанаваны «Адзінай Расеяй» і ЛДПР дакумент патрабуе абмежаваць замежнае валоданне навінавым агрэгатарам доляй не больш за 20%.

Гаворка ідзе не толькі пра замежных юрасоб, але таксама пра расейскія кампаніі, калі замежнікі валодаюць у іх больш за 20%, а акрамя таго - асоб, якія маюць другое грамадзянства.

Апошні пункт можа быць асабліва адчувальным для Волажа, прозвішча якога ў пачатку года было апублікаванае ўрадам Мальты ў пераліку расейцаў, якія набылі грамадзянства паводле праграмы «залатых пашпартоў» - гэта значыць у абмен на інвестыцыі ад 1,1 млн еўраў.

Мяркуючы з таго, што навіны аб з'яўленні закона выйшлі адначасова з заявамі Волажа пра нежаданне прадаваць пакет, яго спрабуюць выціснуць з кампаніі, мяркуе дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў.

На навінах з Дзярждумы акцыі «Яндэкса», адыгралі раніцай блізу траціны з 25-адсоткавага абвалу папярэдніх двух дзён, разгубілі ўвесь рост і зноў сышлі ў мінус.

У моманце яны падалі на 4,5%, а да канца таргоў на МасБіржы спыніліся на адзнацы 1750 рублёў - на 2,2% ніжэй закрыцця пятнічнай сесіі.

Нагадаем, паводле звестак «Ведомостей», дзяржава дамагаецца таго, каб ключавым акцыянерам «Яндэкса» з доляй ад 30% стаў Ашчадбанк. Ідэю перавесці кампанію пад дзяржкантроль прасоўваюць сілавікі і шэраг чыноўнікаў Крамля, занепакоеных бурным развіццём сэрвісаў «Яндэкс.Навіны» і «Яндэкс.Дзэн», распавялі крыніцы выдання.

«Уладальнікі навінавых агрэгатараў гэтак жа, як і сродкі масавай інфармацыі і ўладальнікі аўдыёвізуальных сэрвісаў, выконваюць важную грамадскую функцыю: яны распаўсюджваюць агульнадаступную інфармацыю шырокай аўдыторыі», - гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да праекту, апублікаванаму на сайце Думы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках