19 красавiка 2024, Пятніца, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Уладзікаўказа выйшлі на мітынг

1
Жыхары Уладзікаўказа выйшлі на мітынг
ФОТА: RFE/RL

Людзі выйшлі на мітынг пасля пажару на заводзе «Электрацынк».

Гараджане запатрабавалі ад уладаў рэспублікі закрыць вытворчасць, паведамляюць «Кавказ.Реалии».

Да мітынгоўцаў выйшлі некалькі дэпутатаў, якія заявілі, што «будуць працаваць» над пытаннем закрыцця завода. Паводле інфармацыі выдання, частка жыхароў Уладзікаўказа пакінула горад праз магчымыя выкіды шкодных рэчываў.

Пажар на заводзе «Электрацынк» адбыўся ўначы 21 кастрычніка. Плошча ўзгарання перавысіла 4 тысячы квадратных метраў. Падчас тушэння загінуў адзін супрацоўнік пажарнай службы, яшчэ двое пацярпелі. Прадстаўнікі «Электрацынка» заявілі, што ўзгаранне не ўяўляе небяспекі для жыхароў Уладзікаўказа.

У 2009 годзе на заводзе «Электрацынк» адбыліся выкіды дыяксіду серы. Гранічна дапушчальныя нормы гэтага рэчыва ў паветры былі перавышаныя ў 10 разоў. Жыхары рэспублікі правялі тады акцыі пратэсту. У дачыненні да завода распачалі крымінальную справу паводле факта забруджвання навакольнага асяроддзя. Улады Паўночнай Асеціі тады выказаліся супраць закрыцця прадпрыемства.

Актывісты-эколагі сцвярджаюць, што ўлады Паўночнай Асеціі не праводзяць дзейсных захадаў развязання экалагічных праблем Уладзікаўказа. У рэспубліцы рэгулярна праходзілі пікеты супраць дзейнасці завода «Электрацынк».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках