23 красавiка 2024, aўторак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Пад Полацкам у кастрычніку зацвіў каштан

1
Фотафакт: Пад Полацкам у кастрычніку зацвіў каштан

Дрэвы цёплую восень успрымаюць як новую вясну.

У аграгарадку Кушлікі Полацкага раёна ў кастрычніку заквітнеў каштан, паведамляе tut.by. Фотаздымкі незвычайнай прыроднай з'явы даслалі супрацоўнікі раённага Дома культуры.

Каштаны ў анамальна цёплым кастрычніку квітнелі ў Гародні. Спецыялісты тлумачаць гэта тым, што гэтыя дрэвы цяпер знаходзяцца ў пэўным прыродным падмане - такую цёплую восень успрымаюць як новую вясну. Але для самой расліны гэта не лепшы варыянт: тая энергія, якую яно павінна было захаваць да вясны, - яно выдаткуе цяпер. У наступным годзе гэтыя дрэвы ўжо наўрад ці будуць цвісці.

ФОТА ПОЛАЦКАГА РАЁННАГА ЦЭНТРА КУЛЬТУРЫ

Каштаны цяпер квітнеюць і ў Берасцейскай вобласці. Але ў пінскім ЖКГ, напрыклад, мяркуюць, што гэта звязана зусім не з цёплыс надвор'ем - са штогадовай паразай каштанаў моллю, якая знішчае ўсё зялёнае покрыва. Лісце ападае, а расліна яшчэ вегетуе, працягвае рост, таму з'яўляюцца новыя пупышкі і, адпаведна, кветкі.

Напрыклад, у Пінску блізу 80% каштанаў заражаныя мініючай моллю - і гэтая праблема актуальная для ўсіх паўднёвых рэгіёнаў краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках