29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Асцерагайцеся распавядаць пра заробкі «папіццот» у Беларусі

6
Леў Марголін: Асцерагайцеся распавядаць пра заробкі «папіццот» у Беларусі
ЛЕЎ МАРГОЛІН

Што напраўду адбываецца з эканомікай.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў эканаміст Леў Марголін:

«Нарэшце! Адбылося! Прэм'ер-міністр паабяцаў, што ў верасні сярэдні заробак дасягне 1 000 рублёў і апускацца больш не будзе. Ужо забылася, якімі тытанічнымі намаганнямі цягнулі заробак да гэтай мяжы ў снежні 2017 года (хто не памятае, скажу ў снежні быў зафіксаваны рост сярэдняга заробку ў параўнанні з лістападам на 18,9%). І ўсё адно, выканання мары давялося чакаць яшчэ доўгіх 9 месяцаў.

Што ж здарылася? Можа быць эканоміка ўвайшла ў перыяд «устойлівага росту», і цяпер мы будзем весела крочыць ад адной перамогі да іншай? На жаль! Адбылося ўсё тое, што заўсёды. Сярэдні заробак у рублях вырас, як толькі рубель аслабеў.

На 01.08.2018 даляр ЗША каштаваў 1,9853, на 01.10.2018 - 2.1121, г.зн. беларускі рубель патаннеў на 6%.

Так што, можна чакаць, што заробкі і далей будуць расці па меры паслаблення беларускага рубля.

Я ўжо не кажу пра тое, што калі вы пачняце расказваць пра тысячныя заробкі ў Гародні ці, не дай бог у Дубровенскім або Нараўлянскім раёнах, сцеражыцеся - вас могуць пабіць».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках