25 красавiка 2024, Чацвер, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Заўтра будзе да +9°С

Сіноптыкі: Заўтра будзе да +9°С
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

На большай частцы тэрыторыі краіны дажджы.

24 кастрычніка варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона, які змяшчаецца з Балтыйскага мора на Смаленскую вобласць Расеі. Чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе pogoda.by.

На большай частцы тэрыторыі краіны дажджы. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні парывісты, па паўднёвым захадзе краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +1.. +6°С, максімальная - у сярэдзіне дня складзе +4.. +9°С. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, удзень будзе расці.

25 кастрычніка наша краіна апынецца ў халоднай тылавой частцы цыклона, які адыходзіць на Маскоўскую і Яраслаўскую вобласці Расеі. У многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер паўночна-заходні, заходні сярэдні, уночы на большай частцы, раніцай і ўдзень на паўднёвым усходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -1.. +4°С, максімальная - удзень +3.. +9°С.

26 кастрычніка надвор'е ў нашай краіне будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай і няўстойлівай паветранай масе. Месцамі, пераважна на паўднёвым захадзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, уночы і ў раніцай магчымы мокры снег. Вецер заходняй чвэрці сярэдні, на паўднёвым захадзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы ад -4°С на паўночным усходзе да +5°С на паўднёвым захадзе краіны, максімальная - удзень +3.. +10°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках