19 красавiка 2024, Пятніца, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган зняпраўдзіў інфармацыю аб выяўленні цела журналіста Хашкаджы

1
Эрдаган зняпраўдзіў інфармацыю аб выяўленні цела журналіста Хашкаджы

Дзе цела саудаўскага журналіста - ніхто дагэтуль не ведае.

На фоне інфармацыі аб нібыта выяўленні ў рэзідэнцыі саудаўскага консула ў Стамбуле цела журналіста Джамаля Хашкаджы, забітага спецслужбамі Саудаўскай Арабіі, прэзідэнт Турцыі Раджэп Эрдаган зняпраўдзіў гэтыя звесткі, паведамляе "Новое время".

Пра гэта ён сказаў падчас свайго выступу ў парламенце краіны, запатрабаваўшы яго знайсці, паведамляе Business Insider.

«Дзе цела Джамаля Хашкаджы? Ніхто дагэтуль не ведае», - заявіў ён.

Адзначым, што раней апазіцыйны дэпутат ад партыі Vatan (Радзіма) Догу Перынчэк заявіў, што цела журналіста Джамаля Хашкаджы было знойдзенае ў калодзежы на тэрыторыі рэзідэнцыі консула Саудаўскай Арабіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках