24 красавiка 2024, Серада, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ID-карты беларусаў могуць стаць платнымі

12
ID-карты беларусаў могуць стаць платнымі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Колькі каштавацьме ўтрыманне карткі за год, пакуль невядома.

Яшчэ летась чыноўнікі пачалі працаваць над электроннымі пасведчаннямі асобы для беларусаў. Калі яны з'явяцца, пашпарт будзе патрэбен толькі для паездак за мяжу. А ўнутры краіны мы будзем карыстацца пластыкавымі ID-карткамі, якія заадно змогуць замяніць, да прыкладу, медыцынскую карту, правы кіроўцы - і нават банкаўскую картку, паведамляе kp.by.

- Ідэя рэгулятараў гэтай галіны была ў тым, каб там (у ID-карце - Рэд.) быў аплатны сэрвіс. Мы прапанавалі магчымасць рэалізаваць гэты аплатны сэрвіс на базе «Белкарт». І, гледзячы на нашых еўрапейскіх партнёраў і адпаведныя дырэктывы ў гэтай галіне, прапанавалі ўкараненне канцэпцыі базавага рахунку, - распавёў намеснік старшыні праўлення Нацбанку Дзмітрый Калечыц на адкрыцці форуму «БанкІТ» у Менску. - Нам здаецца, такая інтэграцыя базавага рахунку задавальняе не толькі тэхнічныя аспекты, але і эканамічны складнік. Адпаведную прапанову мы ўнеслі ў дзяржаўныя органы. Цяпер ідзе актыўнае абмеркаванне магчымасці ўкаранення нашых прапаноў у працоўнай групе, якая займаецца гэтай сістэмай. Ёсць шмат складанасцяў тэхнічнага і арганізацыйнага характару, таму ўсе банкі, IT-кампаніі і аплатныя сістэмы ўцягнутыя ў гэта абмеркаванне.

Калі ідэі Нацбанку ўвасобяцца ў жыццё, то ID-карта заадно стане і банкаўскай карткай. Але што такое базавы рахунак? У краінах Еўразвязу банкі абавязаныя адкрыць такі рахунак кожнаму чалавеку, які знаходзіцца ў краіне легальна. Яго можна папаўняць, здымаць ці пералічваць з яго грошы, здзяйсняць усе аперацыі з карткамі, прывязанымі да гэтага рахунку. Карыстацца базавым рахункам могуць толькі фізічныя асобы, усякія прадпрымальніцкія аплаты забароненыя. Овердрафту або крэдытных лімітаў на такіх картках няма. Але затое яны часцяком каштуюць танней, чым звычайныя банкаўскія рахункі. Напрыклад, базавы рахунак у Аўстрыі не можа быць даражэйшым за 80 еўраў на год (40 еўраў для малазабяспечаных катэгорый насельніцтва), у той час як за звычайны разліковы рахунак лёгка можна аддаць больш за 100 еўраў. Што можа ўяўляць сабой базавы рахунак у Беларусі, пакуль невядома.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках