16 красавiка 2024, aўторак, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі зняпраўдзілі словы Лукашэнкі

13
Памежнікі зняпраўдзілі словы Лукашэнкі

Канала «паставак зброі» з Украіны так і не знайшлі.

І беларускія, і ўкраінскія памежнікі канстатавалі адсутнасць выяўленых арганізаваных каналаў паставак зброі, амуніцыі і выбухоўкі на мяжы Беларусі і Украіны, паведамляе беларускі Дзяржаўны памежны камітэт.

Дэлегацыі беларускіх і ўкраінскіх памежных устаноў правялі сустрэчу 23 кастрычніка ў Каменюках, у Белавежскай пушчы, на якой дамовіліся прадаўжаць каардынацыю дзейнасці ў супрацьдзеянні такім пастаўкам, калі яны паўстануць. Бакі таксама абмеркавалі бяспеку ў Чарнобыльскай зоне, зацвердзілі алгарытм супольных расследаванняў інцыдэнтаў на мяжы.

Такім чынам, памежнікі дзвюх краін зняпраўдзілі словы Лукашэнкі, які 24 верасня казаў, што трэба «закрыць мяжу» з Украінай «для бандытаў, якія вязуць зброю», бо «мы бачым, колькі адтуль ідзе сёння бяды для Беларусі, у тым ліку зброі перапраўляецца», паведамляе «Радыё Свабода».

Так ужо было са «справай патрыётаў»

Летась 20 сакавіка беларускія памежнікі заявілі, што спынілі спробу «прарыву мяжы» з боку Украіны, стралялі па парушальніках. Але ўкраінскі бок заявіў, што такі аўтамабіль, аб якім паведамляў беларускі бок, не перасякаў мяжы Украіны.

Праз тры дні Лукашэнка заявіў аб затрыманні «некалькіх дзясяткаў баевікоў, якія трэніраваліся ў лагерах са зброяй», а таксама аб выкрыцця лагераў баевікоў: аднаго «ў раёне Бабруйска і Асіповіч» і астатніх «ва Украіне, па-мойму, у Літве ці ў Польшчы». Толькі пасля той заявы пачаліся затрыманні людзей, большасць з якіх былі звязаны з вайскова-спартыўным клубам «Патрыёт» і былым «Белым легіёнам».

«Справа Белага легіёну» праз паўгода развалілася, затрыманыя былі вызваленыя (зняволенне ім не кампенсавалі). Ні ў Беларусі, ні ва Украіне не паведамлялася пра знойдзеныя «лагеры баевікоў».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках