28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прапанаваў Трампу сустрэцца ў Парыжы ў лістападзе

12
Пуцін прапанаваў Трампу сустрэцца ў Парыжы ў лістападзе

Пра гэта прэзідэнт РФ заявіў падчас сустрэчы з Джонам Болтанам.

Сустрэча з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам магла б прайсці ў Парыжы 11 лістапада. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з памочнікам амерыканскага лідара ў нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам, паведамляе Крэмль.

«Вядома, было б карысным працягнуць прамы дыялог і з прэзідэнтам Злучаных Штатаў, перш за ўсё на палях міжнародных мерапрыемстваў, якія найбліжэйшым часам адбудуцца. Ну, напрыклад, у Парыжы», - сказаў Пуцін.

Раней падчас візіту ў Маскву Болтан абмеркаваў магчымасць сустрэчы двух лідараў з сакратаром Рады бяспекі Расеі Мікалаем Патрушавым.

11 лістапада ў сталіцы Францыі пройдуць урачыстасці з нагоды 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны. Раней памочнік прэзідэнта Расеі Юрый Ушакоў заявіў, што Пуцін плануе прыняць удзел у гэтых мерапрыемствах. Трамп таксама абвясціў пра планы прысутнічаць у гэты час у Парыжы.

У кастрычніку фінскае выданне Helsingin Sanomat напісала, што лідары Расеі і ЗША могуць сустрэцца ў Фінляндыі на адкрыцці Арктычнага саміту, які пройдзе ў лютым або ў канцы вясны 2019 года. Апошнім разам Пуцін і Трамп сустракаліся ў Хельсінкі 16 ліпеня.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках