25 красавiка 2024, Чацвер, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Крыкуноў: Трэба даць Дуаеру магчымасць працаваць у менскім «Дынама»

2
Уладзімір Крыкуноў: Трэба даць Дуаеру магчымасць працаваць у менскім «Дынама»
Гордзі Дуаер

Экс-настаўнік менчукоў падтрымаў галоўнага трэнера менскага «Дынама».

Былы галоўны трэнер менскага «Дынама» і нацыянальнай каманды Беларусі Уладзімір Крыкуноў заклікаў даць магчымасць працаваць галоўнаму трэнеру «зуброў» Гордзі Дуаеру, паведамляе «Трибуна».

- Што трэба рабіць з Гордзі Дуаерам? Цяпер выказваецца вельмі шмат меркаванняў аб тым, што пара даўно мяняць галоўнага трэнера.

- Напэўна, у лізе так прынята: 6-7 параз запар і трэнера звальняюць. Так пабудавана ў лізе, што трэнерам не даюць доўга. Тут [у Менску] асабліва. Я першы раз працаваў у «Дынама» Менск сем гадоў. Сем гадоў трэнер працуе. Ты ведаеш ўсіх гульцоў. Ты рыхтуеш гэтую каманду, будуеш яе і бачыш яе слабыя месцы і змяняеш гульцоў. І трэба даць магчымасць працаваць. Дуаер малады трэнер. Дарэчы, ён самы малады ў лізе, а я самы стары. Таму я магу яму параіць. Яму ці таго, хто прымае рашэнні. Даць Гордзі магчымасць працаваць.

Але я ўжо сказаў, што для добрага выніку ў зборнай Беларусі - трэба падцягваць сваіх. Паверце, яны ёсць. Я знайшоў чалавек 7-8, якія маглі б спакойна гуляць. Я б іх выцягнуў на гэты ўзровень, і яны б гулялі ўжо цяпер у «Дынама», - сказаў Крыкуноў у эфіры праграмы «Спорт кадр» на «Беларусь 5».

Менскае «Дынама» паўтарыла ўласны антырэкорд паразаў, саступіўшы дзявяты матч запар.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках