25 красавiка 2024, Чацвер, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу абмеркаваў з Раўковым «пагрозу з боку Захаду»

35
Шайгу абмеркаваў з Раўковым «пагрозу з боку Захаду»
СЯРГЕЙ ШАЙГУ

Беларусь і Расея падпішуць шэраг дакументаў аб супоьлнай інтэграцыі ў вайсковай сферы.

«Захад засяродзіў намаганні на забеспячэнні вайсковай мабільнасці, канчатковая мэта якой - хуткае перасоўванне амерыканскіх войскаў па тэрыторыі Еўропы». Пра гэта паведаміў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу ў сераду на супольнай калегіі вайсковых ведамстваў РФ і Беларусі, паведамляе ТАСС.

«Узмацняецца напружанасць у сувязі з дзеяннямі Захаду аб павышэнні вайсковай мабільнасці, канчатковая мэта якой - забяспечыць хуткае перасоўванне амерыканскіх войскаў і сіл па тэрыторыі Еўропы», - сказаў Шайгу.

Паводле ягоных слоў, для арганізацыі прыёму і размяшчэння войскаў узмацнення ў краінах Балтыі і ўсходнееўрапейскіх дзяржавах сфармаваны каардынацыйныя цэнтры, падрыхтаваны перадавыя аэрадромы, мадэрнізаваныя марскія парты, ствараецца сістэма папярэдняга складавання маёмасці і ўзбраення.

«Удасканаленне інфраструктуры праводзіцца з мэтай мінімізаваць тэрміны перакідання войскаў з глыбокага тылу да вонкавай мяжы і тым самым падвысіць наступальныя магчымасці», - падкрэсліў расейскі міністр.

Ён таксама распавёў міністру абароны Беларусі Андрэю Раўкову аб тым, што NАТО павялічыла выведвальную актыўнасць на Балтыцы і ў Чарнаморскім рэгіёне: з пачатку года самалёты ВКС РФ падымаліся на перахоп магчымых парушальнікаў мяжы больш за 120 разоў.

«Фіксуецца значны рост выведвальнай актыўнасці NАТО на Балтыцы і Чарнаморскім рэгіёне. Толькі ў гэтым годзе самалёты ВКС Расеі падымаліся на перахоп магчымых парушальнікаў дзяржаўнай мяжы больш за 120 разоў», - сказаў міністр.

Міністр абароны Расеі генерал войска Сяргей Шайгу сёння, 24 кастрычніка, знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам. У Менску праходзіць пасяджэнне супольнай Калегіі вайсковых ведамстваў Расеі і Беларусі, прысвечанае супольным дзеянням у падтрыманні стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне.

Таксама яго ўдзельнікі абмяркуюць рэалізацыю Плана мерапрыемстваў міністэрстваў абароны дзвюх дзяржаў, у тым ліку падрыхтоўку і правядзенне супольнага аператыўнага вучэння «Шчыт Саюза - 2019».

Па выніках пасяджэння супольнай Калегіі будзе падпісаны шэраг дакументаў аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў у вайсковай сферы абедзвюх дзяржаў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках