19 красавiка 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інжынеры знайшлі спосаб паскорыць інтэрнэт у сотню разоў

11
Інжынеры знайшлі спосаб паскорыць інтэрнэт у сотню разоў

Пра тэрміны ўкаранення распрацоўкі пакуль не паведамляецца.

Навукоўцы з Каралеўскага Мэльбурнскага тэхналагічнага інстытута (RMIT, Аўстралія) распрацавалі спосаб павелічэння хуткасці інтэрнэту ў сотню разоў. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на The Guardian.

Традыцыйная шырокапалосная валаконна-аптычная сувязь перадае інфармацыю праз перанос святла. Ёмістасць перадачы звестак залежыць ад таго, як хутка інфармацыя кадуецца на адным канцы і апрацоўваецца на іншым. Ёмістасць таксама абмяжоўваецца тым, што святло бачнага спектру рухаецца толькі ўздоўж трубкі валаконнага кабеля, адлюстроўваючыся ад сценак. Інфармацыя перадаецца быццам у двухмернай прасторы.

Даследнікі з RMIT за кошт змянення ваганняў, формы светлавых хваль і спектру святла, не ўспрыманага чалавечым вокам, змаглі значна павялічыць прапускную здольнасць аптычных кабеляў.

Згодна з іх даследаваннем, светлавыя хвалі атрымаецца скручваць у спіраль і такім чынам павялічваць узровень арбітальнага кутняга моманту, робячы яго трохмерным. У RMIT заяўляюць, што чым больш скручана спіраль, тым больш інфармацыі атрымаецца перадаць на падвышаных хуткасцях.

Даследчыкам таксама атрымалася стварыць мініяцюрную нанафатонную прыладу, супастаўную з сячэннем трубак оптавалаконнага кабелю. Яна «бачыць» інфармацыю, што пераносіцца скручаным спіральным святлом, і дэкадуе яе. Раней такія прыборы па памерах былі параўнальныя з абедзеннымі сталамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках