19 красавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы гатовыя ўключыцца ў канфлікт ва Украіне

62
Лукашэнка: Мы гатовыя ўключыцца ў канфлікт ва Украіне

Беларускі дыктатар выказаўся пра вайну ва Украіне.

Беларусь гатовая дапамагчы ў развязанні канфлікту на ўсходзе Украіны там, дзе паміж канфліктуючымі бакамі няма даверу. Як паведамляе БелТА, пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні I Форуму рэгіёнаў Беларусі ды Украіны.

Дыктатар закрануў у сваім выступе балючае для Украіны і яе суседзяў, у тым ліку для Беларусі, пытанне.

«Яно вельмі важнае і балючае для мяне асабіста», - адзначыў ён, растлумачыўшы, што яго карані ў Украіне, таму гэтая краіна для яго не чужая.

«Гэта пытанне вайны і міру. Я яго закранаю, бо яно апошнім часам вельмі палітызаванае. Беларусь знаходзіцца не за тысячы кіламетраў ад канфлікту, ад гэтай вайны, дзе гінуць ні ў чым не вінаватыя людзі. Гэта зусім побач, ля нашага парога, у нашых братоў, - сказаў дыктатар. - Мэта адна (я гэта ведаю ад прэзідэнта Украіны і, скажу шчыра, ад многіх уцягнутых у гэты канфлікт) - спыніць гэтую вайну, захаваць адзінай і непадзельнай Украіну».

«І тут мала дамовіцца, будзем шчырыя, Расеі ды Украіне. Можна дамовіцца, але гэтага мала. Будзем таксама адкрытыя: страчаны давер адзін да аднаго. У сувязі з гэтым, каб быць абсалютна адназначным і пазіцыю Беларусі разумелі нашы браты-ўкраінцы і тыя, хто нас пачуе, каб не было рознага кшталту балбатні вакол гэтага, я хачу проста заявіць: мы гатовыя ўключыцца ў гэты канфлікт там, дзе складана і дзе няма таго даверу, які павінен быць. Мы гатовыя зрабіць гэта, але толькі дзеля аднаго - дзеля міру. Гэтую праблему - гэта мой пункт гледжання - павінны развязаць мы, тры славянскія народы», - мяркуе Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў, што калі трэба ўключыць Беларусь ва ўрэгуляванне канфлікту, то яна будзе дзейнічаць, толькі зыходзячы з дамоўленасцей украінскага і расейскага бакоў.

«Расейцы і ўкраінцы нам не чужыя. Гэта нашы родныя людзі», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках