25 красавiка 2024, Чацвер, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Парашэнка ў Гомелі з землякамі выканаў гімн Украіны а капэла

20
Як Парашэнка ў Гомелі з землякамі выканаў гімн Украіны а капэла
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ

Пятро Парашэнка падзякаваў прадстаўнікам украінскай дыяспары ў Гомелі за цёплы прыём.

Пра гэта ўкраінскі лідар напісаў на сваёй старонцы ў Facebook і апублікаваў відэа сустрэчы з землякамі.

«Украіну і Беларусь збліжаюць сапраўды даўнія гістарычныя сувязі. Хачу нагадаць вам, што знакаміты ўкраінскі гетман, аўтар першай украінскай канстытуцыі Піліп Орлік нарадзіўся на беларускай зямлі. Спадзяюся, найбліжэйшым часам будзе разгледжанае пытанне з нагоды ўсталявання ў Менску помніка гэтаму выдатнаму дзеячу», - напісаў Парашэнка.

ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ

Украінскі прэзідэнт таксама паведаміў, што папрасіў падтрымкі ў Лукашэнкі для развязання пытання аб трансляцыі ўкраінскага тэлеканала ў Беларусі.

«Дзякуй вялікі фантастычнай украінскай супольнасці Беларусі за неймаверна цёплы прыём», - напісаў Пятро Парашэнка.

ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ

Пятро Парашэнка наведаў Беларусь у рамках форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Адным з пунктаў праграмы візіту ўкраінскага лідара ў Гомель стала ўскладанне кветак да помніка народнаму паэту Украіны Тарасу Шаўчэнку. Пасля гэтага прэзідэнт пагутарыў з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары, якія жывуць у Гомелі, і выканаў з землякамі а капэла ўкраінскі гімн.

ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ
Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках