24 красавiка 2024, Серада, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы даведаліся, чым унікальны мозг доўгажыхароў

1
Навукоўцы даведаліся, чым унікальны мозг доўгажыхароў

Амерыканскія навукоўцы раскрылі дзіўны сакрэт доўгажыхароў.

Амерыканскія даследнікі з Паўночна-Заходняга ўніверсітэта Чыкага вывучылі мозг доўгажыхароў і выявілі асаблівасць, якая, відавочна, павышае імавернасць пражыць доўга і захаваць інтэлектуальныя здольнасці ў старасці.

Як перадае mir24.tv, адным з «сакрэтаў даўгалецця» былі так званыя верацёнападобныя нейроны, дакладней, іх колькасць. У доўгажыхароў іх больш, чым у звычайных людзей. Уся справа ў тым, што верацёнападобныя нейроны (яны ж нейроны фон Эканома) - гэта буйныя клеткі мозгу, якія дазваляюць перадаваць па іх інфармацыю хутка нават па мерках «хуткасці думкі». І даследчыкі мяркуюць, што гэтыя нервовыя клеткі дазваляюць некаторым людзям не толькі жыць даўжэй іншых, але і захоўваць здаровы розум у старэчым узросце.

Пакуль што спецыялісты не гатовыя адназначна адказаць на пытанне, як менавіта верацёнападобныя нейроны гэтаму спрыяюць, аднак мяркуюць, што далейшае вывучэнне пытання дазволіць больш эфектыўна змагацца з нейрадэгенератыўнымі захворваннямі, такімі як хвароба Альцгеймера.

Адзначаецца, што на сённяшні дзень існуе шмат версій, якія тлумачаць старэнне мозгу, адна з якіх - назапашванне выпадковых мутацый у нейронах, асабліва ў зонах мозгу, дзе нервовыя клеткі могуць дзяліцца.

Раней розныя групы даследчыкаў выступілі са здагадкай, што ў будучыні сярэдняя працягласць жыцця чалавека будзе расці, аднак імавернасць таго, што многія людзі будуць жыць больш за 110 гадоў, застанецца вельмі невысокай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках