25 красавiка 2024, Чацвер, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за палову аўтааматараў Беларусі байкатуюць тэхагляд

13
Больш за палову аўтааматараў Беларусі байкатуюць тэхагляд

З кожным годам колькасць аўтамабілістаў, якія не праходзяць ТА расце.

4 гады таму да праходжання ТА прывязалі выплату дарожнага збору. Сума залежаць ад таго, каму належыць аўто - юрыдычнай або фізічнай асобе, а таксама ад масы і ўзросту машыны. Але з увядзеннем гэтых захадаў аўтаўладальнікі пачалі ігнараваць тэхагляд, нягледзячы на штрафы. Кажуць, са штрафамі ездзіць танней.

І сёння ў краіне палова аўто выязджае на трасы і вуліцы населеных пунктаў без афіцыйнага допуску да ўдзелу ў дарожным руху. Сёння ў краіне зарэгістравана больш за 4 мільёны адзінак транспартных сродкаў. Але больш за палову з іх ездзіць без тэхагляду, кажа статыстыка. І з кожным годам колькасць аўтамабілістаў, якія не праходзяць ТА расце, паведамляе БТ.

Так, у 2015-м допуск да ўдзелу ў дарожным руху атрымалі звыш 1 мільёна 700 тысяч аўтаўладальнікаў, у 2016-м - паўтара мільёна, у мінулым - яшчэ на 160 тысяч менш, а за 10 месяцаў гэтага ТА прайшлі крыху больш за мільён. І ў кожнага аўтаўладальніка свае прычыны парушэнняў.

Нягледзячы на рост ухілістаў ад праходжання ТА, самыя дысцыплінаваныя аўтаўладальнікі - у Магілёўскай, Віцебскай і Менскай абласцях. Так, за дзесяцімесячны перыяд гэтага года ў гэтых рэгіёнах налепкі на лабавое шкло не атрымалі крыху больш за 5% аўто ў параўнанні з 2017-м. Далей ідуць Гомельская, Гарадзенская і Берасцейская вобласць. Але абсалютны антырэкардсмен - сталіца.

Самі аўтаўладальнікі прызнаюцца: прасцей некалькі разоў заплаціць адносна невялікі штраф за няпройдзены ТА, чым аднаразова разлічыцца за дарожны збор.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках