20 красавiка 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуард Занкавец: У «Дынама» цяпер - адзін у лес, другі па дровы

2
Эдуард Занкавец: У «Дынама» цяпер - адзін у лес, другі па дровы
ЭДУАРД ЗАНКАВЕЦ
ФОТА: HCBARYS.KZ

Сітуацыя ў хакейным клубе нікім не кантралюецца.

Беларускі хакейны спецыяліст Эдуард Занкавец падзяліўся думкамі наконт праблем менскага «Дынама», пацярпелага 11 параз запар.

Гутарку са Занкаўцом апублікавала "Народная воля", паведамляе pressball.by.

- Пасля адзінаццаці параз запар сталічнае "Дынама" не крытыкаваў толькі лянівы, і, шчыра кажучы, было за што. На ваш погляд, чаму мы бачым такі крах каманды?

- Таму што своечасова не прымаюцца правільныя пастановы. Сітуацыя цяпер такая, што яна нікім практычна не кантралюецца. Я назваў бы гэтае крызісам, які ніхто не спрабуе ліквідаваць.

- А хто найперш павінен гэта зрабіць: кіраўніцтва клуба, трэнер?

- Я ж не ведаю, як у "Дынама" наладжаная сістэма кіравання. Але пастановы павінны тычыцца кіравання камандай. А цяпер там - адзін у лес, другі па дровы.

- Сезон, можна сказаць, яшчэ толькі набірае абароты. "Зубры" яшчэ могуць пераламаць крытычную сітуацыю, у якую трапілі?

- Калі разважаць пра тое, ці патрапіць каманда ў плэй-оф, то пра гэта марыць, напэўна, ужо не даводзіцца. Каб нешта змяніць, трэба было прымаць пастанову дзесяць гульняў назад, бо ўсе гэтыя матчы ўжо страчаныя. І гэта вельмі шмат пры той сістэме набору балаў, што існуе.

Калі ж казаць пра надзею, што каманда акрыяе, пакажа прыстойны хакей, які спадабаецца заўзятарам, і з'явіцца пэўная інтрыга, то тут не ўсё яшчэ страчанае. Але зноў жа нейкія крокі для выхаду з крызісу трэба прымаць вельмі хутка. І ад хуткасці будзе залежаць далейшы лёс каманды.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках