19 красавiка 2024, Пятніца, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка пераможна пачала малы выніковы турнір WTA ў Чжухае

1
Арына Сабаленка пераможна пачала малы выніковы турнір WTA ў Чжухае
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: SARAH STIER/GETTY IMAGES

Прызавы фонд тэніснага турніру - 2,3 мільёна даляраў.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (12-е месца сусветнага рэйтынгу) паспяхова стартавала на турніры WTA Elite Trophy ў кітайскім Чжухае з прызавым фондам $2,3 млн, паведамляе БелТА.

У першым двубоі папярэдняй групы С беларуска сустракалася з аўстралійскай тэнісісткай Эшлі Барці, якая займае 19-е месца ў сусветным рэйтынгу, і перамагла ў двух сэтах - 6:4, 6:4. Сустрэча доўжылася паўтары гадзіны. У пятніцу, 2 лістапада, спаборніцай Арыны Сабаленкі будзе французская тэнісістка Каралін Гарсія, у якой 18-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA.

Пазней сёння адбудуцца два двубоі ў іншых групах: А - Дар'я Касаткіна (10; Расея) - Ван Цян (22; Кітай); D - Элізе Мертэнс (13; Бэльгія) - Анетт Кантавейт (20; Эстонія). У парным разрадзе беларуска-японскі тандэм Лідзія Марозава/Сюко Аояма 31 кастрычніка ў першым туры спаборніцтваў групы А сустрэнуцца з польска-румынскім дуэтам Алісія Расольска/Міхаэль Бузарнэску. У гэтай групе таксама выступае кітайская пара Фан Ін Ксун/Тан Цян.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках