29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган абвясціў аб маштабнай аперацыі супраць сіл сірыйскіх курдаў

1
Эрдаган абвясціў аб маштабнай аперацыі супраць сіл сірыйскіх курдаў

Наступ будзе праведзены найбліжэйшым часам.

Турэцкія вайскоўцы рыхтуюць наступ на пазіцыі курдаў, тыя, што засталіся на ўсход ад ракі Еўфрат у паўночнай частцы Сірыі.

Пра гэта падчас выступу перад сябрамі кіроўнай Партыі справядлівасці і развіцця, заявіў прэзідэнт Турцыі Раджэп Эрдаган, паведамляе «Новое время» cа спасылкай на агенцтва Reuters.

З ягоных слоў ваенная аперацыя ўжо пачалася, аднак больш маштабны наступ будзе праведзены найбліжэйшым часам.

Пры гэтым падрыхтоўка да ўварвання праходзіць на фоне бамбаванняў паселішчаў сірыйскіх курдаў.

Нагадаем, 21 студзеня Генштаб Турцыі абвясціў пра пачатак наземнай аперацыі на поўначы Сірыі (раён Афрына) супраць курдскіх узброеных фармаванняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках