24 сакавiка 2019, Нядзеля, 13:10
Выклік для кожнага
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» перавяло Марадону ў разрад «ганаровага прадстаўніка клуба»

6

Менавіта так футбольны клуб называе аргенцінца ў віншаванні з Днём нараджэння.

Берасцейскае «Дынама» павіншавала з 58-годдзем легендарнага аргенцінскага футбаліста Дыега Марадону, паведамляе «Трибуна».

«З Днём нараджэння, Марадона! 30 кастрычніка ганароваму прадстаўніку берасцейскага «Дынама» і легендзе сусветнага футбола споўнілася 58 гадоў!»- паведамляе Інстаграм клуба.

Нагадаем, першапачаткова Марадона быў прадстаўлены як старшыня праўлення берасцейскага «Дынама». Пасля таго, як аргенцінец узначаліў мексіканскі «Дарадас», прэс-служба берасцейцаў заявіла, што аргенцінец запрашаўся ў каманду ў якасці ганаровага прадстаўніка (ганаровага прэзідэнта).