Менскія школьнікі запісалі на відэа, як іх заганяюць у БРСМ
184- 30.10.2018, 20:14
- 144,362
Школьнікі дыскутавалі з настаўніцай і адмаўляліся ўступаць у шэрагі «лукамольцаў».
У рэдакцыю «Радыё Свабода» трапіла відэа, знятае адным з вучняў менскай школы з-пад парты.
На відэа выразна чуваць, як дзецям пагражаюць і прымушаюць уступаць у БРСМ, бо «адміністрацыі школы патрэбная стоадсоткавая статыстыка, а інакш можа быць адлічэнне з класа».
Імёны дзяцей і нумар школы на просьбу аўтараў відэа сцёртыя дзеля бяспекі дзяцей.