20 красавiка 2024, Субота, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар ААН вызначыўся з кандыдатурай спецыяльнага пасланніка аб Сірыі

Генеральны сакратар ААН вызначыўся з кандыдатурай спецыяльнага пасланніка аб Сірыі
ФОТА: NORWEGIAN MINISTRY OF FOREIGN AFFAIRS

Дыпламат мае досвед працы з Кітаем.

Генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш праінфармаваў раду Бяспекі аб намеры прызначыць на пасаду свайго спецыяльнага прадстаўніка аб Сірыі сталага прадстаўніка Нарвэгіі ў сусветнай арганізацыі Гейра Педэрсэна, паведамляе dw.com.

Вытрымкі з паслання Гутэрыша Радзе бяспекі ААН падае ў аўторак, 30 кастрычніка, агенцтва AP, у распараджэнне якога трапіў адпаведны дакумент.

На думку генеральнага сакратара сусветнай арганізацыі, нарвежскі дыпламат зможа зрабіць "добры ўнёсак" у заканчэнне сямігадовай вайны ў Сірыі і ўзначаліць намаганні ААН у спрыянні "ўсёабдымнага і вартага даверу палітычнага развязання, што адпавядае дэмакратычным чаканням сірыйскага народу

Гутэрыш заклікаў міжнародную супольнасць і сірыйскія ўлады надацб Педэрсэну "ўсебаковую і непахісную падтрымку".

Гейр Педэрсэн на сёння з'яўляецца паслом Нарвэгіі ў Кітаі. У якасці спецыяльнага прадстаўніка ААН уСірыі ён зменіць Стафана дэ Містуру, які знаходзіўся на гэтай пасадзе звыш чатырох гадоў.

Апошні прыняў пастанову ў канцы лістапада пакінуць пасаду "з асабістых прычын". Новае прызначэнне будзе ўважацца за афіцыйнае пасля адпаведнай аб'явы сакратарыята ААН.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках