16 красавiка 2024, aўторак, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як мяне заганялі ў БРСМ, і што з гэтага выйшла

16
Як мяне заганялі ў БРСМ, і што з гэтага выйшла
Дзьмітры Гурневіч, «Радыё Свабода»

Прыехаў нейкі хлопча са Стоўбцаў з поглядам і фізіяноміяй Пуціна.

Наслухаўся сёньня гісторый, як іншых гвалтам цягнулі ў той БРСМ. Калі я быў у 10-й клясе, то гэта быў 2000 год. Ужо зьніклі палітыкі і Завадзкі, але ў той час нас яшчэ настойліва прасілі.

Прыехаў нейкі хлопчык са Стоўбцаў, наклей яму пагоны на плечы, чысты гэбэшнік з позіркам і фізіяноміяй Пуціна. Нешта расьпінаўся пра дыскатэкі (як быццам нам іх у вёсцы бракавала). Настаўнікам гэта ані сэкунды не было патрэбна, яны выдатна адчувалі, што гэта за яно, новы камсамол. Таму наша школа была апошняй у раёне, дзе ні было БРСМу (БПСМ). Ніхто нас не папракнуў, дзеля прыліку толькі сказалі: дзеці, добра падумайце.

Праз 3-4 гады ўсё зьмянілася. З настаўнікаў зрабілі рабоў. Пішы пляны, зьбірай грошы, клей шпалеры, фарбуй калідор, і стварай БРСМ. Мае многія настаўнікі пачалі сыходзіць на пэнсію да пэнсіі. Атрымоўвалі капейкі. І калі я іх бачыў, то яны адкрыта казалі: «Гэта ўжо не тая школа». Нехта вяртаўся ў школу качагарам з дыплёмам ВНУ, але толькі каб быць падалей ад маразму. І калі мы з сябрамі, калі былі ўжо студэнтамі, угаварылі (гэта трывала 5 хв) самараспусьціцца сьвежа створаную суполку, то малодшыя сябры так і зрабілі. Настаўнікі ашалелі. 4 жанчыны крычалі на мяне, што я хачу, каб «нашыя дзеці паміралі ў Чачні». Нейкая мадам, якая прыйшла працаваць туды пасьля майго выпуску, прапанавала мне забыцца дарогу ў школу.

За гэтыя дзясятак зь нечым гадоў многіх настаўнікаў проста ажлобілі. Вартая жалю карціна, у што ператварылі шанаваную некалі прафэсію.

Дзьмітры Гурневіч, «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках