20 красавiка 2024, Субота, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка трызніў на адкрыцці Мюнхенскай канферэнцыі ў Менску

107
Лукашэнка трызніў на адкрыцці Мюнхенскай канферэнцыі ў Менску
ФОТА: REUTERS/VASILY FEDOSENKO

(абноўлена) Дыктатар распавёў пра Брэйвіка, Мэркель і правы чалавека ў Беларусі.

Як паведамляе БелаПАН, у Менску пачала працу асноўная група Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі (МКБ). У першай палове дня пасяджэнне канферэнцыі праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме.

Паводле інфармацыі арганізатараў канферэнцыі, у мерапрыемстве возьмуць удзел прэм'ер-міністр Балгарыі, прэзідэнт Арменіі і прэм'ер-міністр Малдовы. Удзельнікамі дыскусіі стануць міністры замежных спраў Македоніі, Польшчы, Славакіі і Манголіі.

На адкрыцці сустрэчы асноўнай групы ўзяў слова Лукашэнка, піша tut.by.

Лукашэнка заявіў, што сёння ў Еўропы ёсць прэтэнзіі да Беларусі ў пытанні правоў чалавека.

- Нам кажуць, што Еўропа зацікаўлена ў суверэнітэце Беларусі. Пры гэтым асобныя нашы заходнія партнёры ў захапленні ад пазіцыі Менска па Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, па Крыме і Данбасу. Аднак як толькі даходзіць да канкрэтных пытанняў узаемадзеяння, то ў нас, аказваецца, ёсць праблемы з правамі чалавека.

Давайце паглядзім, што адбываецца з дэмакратыяй у Заходняй Еўропе. Калі ўжо немцы не ацанілі ролю Ангелы Мэркель у гісторыі і гатовыя яе выкінуць на задворкі, то я вас віншую. Вы паглядзіце, што адбываецца ў вас, у Еўропе з дэмакратыяй, а вы ўсё кажаце пра дэмакратыю ў былых савецкіх рэспубліках.

Вы хутка прыедзеце да нас, вучыцца нашай дэмакратыі. Таму што ў нас ёсць стабільнасць для нармальнага жыцця людзей. Дзяўчынкі не павінны баяцца ў школу хадзіць у спадніцы. Пра якія правы чалавека тут можна казаць? Дзе правы 70 чалавек, якіх расстралялі ў Нарвегіі? А ён сядзіць у трохпакаёвай турме, добра яму, - сказаў Лукашэнка.

З ягоных слоў, для Беларусі адным з ключавых складнікаў не толькі фундаментальных правоў чалавека, але і бяспекі, была і застаецца сацыяльна-эканамічная сфера.

- Я глыбока перакананы, што ў нестабільным грамадстве не могуць быць забяспечаны правы і свабоды чалавека. Нехта цяпер на Захадзе кажа, што самая дэмакратычная краіна ва Усходняй Еўропе сёння - гэта Украіна. Але хто з вас хоча жыць у гэтай дэмакратычнай Украіне, напрыклад, на Данбасе? - сказаў Лукашэнка.

Таксама дыктатар заявіў, што Беларусь гатовая ўключыцца ў працэсы, якія адбываюцца ва Украіне:

«Прасцей кажучы, мы можам узяць на сябе адказнасць за забеспячэнне міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і кантроль на расейска-ўкраінскай мяжы, а таксама суправаджаць правядзенне выбараў на Данбасе, зыходзячы з разумення таго, што гэтыя рэгіёны з'яўляюцца неад'емнай часткай Украіны», - рэзюмаваў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка пракаментаваў пастанову Польшчы аб размяшчэнні на яе тэрыторыі «Форта Трампа». Ён уважае, што Расея і Беларусь не могуць не рэагаваць на гэта.

- Мы не ідыёты і, вядома, на гэта рэагуем, з нашым галоўным хаўруснікам думаем, як супрацьстаяць усяму гэтаму і знайсці адэкватны адказ у гэтай сітуацыі. Мы не такія багатыя з Расеяй, але мы, вядома, пра гэта думаем, хоць не хацелася б, нам ёсць на што выдаткоўваць грошы. А Трамп наўрад ці думае пра тое, што ёсць такая маленькая Беларусь, што тут людзі жывуць. Я быў прыхільнікам Трампа, але цяпер мне здаецца, што гэта ўсё гульня. Але такія размовы пра ядзерную зброю, пра размахванне ракетамі шкодныя, а Дональд гэтага, як малады палітык, не разумее, - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках