19 красавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка папрасіў даць Беларусі кантроль на расейска-ўкраінскай мяжы і выбарах на Данбасе

23
Лукашэнка папрасіў даць Беларусі кантроль на расейска-ўкраінскай мяжы і выбарах на Данбасе

Пра гэта дыктатар заявіў на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі ў Менску.

Беларусь, заявіў Лукашэнка, можа «суправаджаць» правядзенне выбараў на Данбасе, «зыходзячы з разумення таго, што гэта неад'емная частка Украіны», паведамляе «Радыё Свабода».

На адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі 31 кастрычніка ў Менску Аляксандр Лукашэнка агучыў шэраг прапановаў развязання канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Паводле БелТА, ён прапанаваў:

• Пашыраць магчымасці маніторынгавай місіі АБСЭ і трохбаковай кантактнай групы (Расея, Украіна, АБСЭ), а таксама дыялог парламентараў, рэгіянальных уладаў, экспэртаў і грамадзянскай супольнасці;

• Размясціць на Данбасе міратворцаў — магчыма, супольнай місіі ААН і АБСЭ з удзелам вайскоўцаў, паліцыянтаў і цывільных з краінаў, якія цягам канфлікту «рабілі ўнёсак у яго развязанне» (Беларусь у іх ліку, кажа Лукашэнка);

• Ускласці на Беларусь «адказнасць за забеспячэнне міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і кантроль на расейска-ўкраінскай мяжы»;

• Правесці на Данбасе выбары пры «суправаджэнні» Беларусі — але, адзначыў Лукашэнка, «зыходзячы з разумення таго, што гэтыя рэгіёны ёсць неад’емнай часткай Украіны».

На разгортванне міратворчай місіі, дадаў Лукашэнка «часу амаль ужо не засталося», а працу ў «нармандскім фармаце» (між кіраўнікамі Расеі, Украіны, Францыі і Нямеччыны) трэба актывізоўваць, але, адзначыў Лукашэнка яе «можа быць недастаткова».

Лукашэнка таксама заявіў, што «наша планета падышла да краю прорвы, за якой знаходзіцца глабальны канфлікт», і зноў згадаў ідэю «новага Хельсінскага працэсу», бо «вялікія дзяржавы страчваюць статус гарантаў стабільнасці».

«Мы нярэдка чулі, што, маўляў, Беларусь занадта наіўная, высоўваючы такога роду прапановы, — казаў Лукашэнка. — Некаторыя намякалі на тое, што і не справа гэта Беларусі. Некаторымі беларуская ініцыятыва была нават успрынятая як прапанова аб пераглядзе дзейнай рэгіянальнай сістэмы бяспекі, якая, дарэчы, не працуе. Хачу падкрэсліць: мы ніколі не прапаноўвалі нічога перакрэсліваць».

Таксама ён адзначыў, што не хоча аказацца на «лініі новага цывілізацыйнага разлому, на вастрыі блокавага процістаяння між Усходам і Захадам» — маўляў, «калі б моцныя гэтага свету прыйшлі да дамоўленасці не цягнуць дзяржавы Усходняй Еўропы ў розныя вайскова-палітычныя блокі, не патрабаваць пацвярджэння лаяльнасці ў шкоду іхным суверэнным інтарэсам, гэты рэгіён стаў бы трансгранічным поясам стабільнасці і ўзаемадзеяння».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках