20 красавiка 2024, Субота, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Тарута: Лукашэнка - гэта не ўзровень перагаворных фарматаў

2
Сяргей Тарута: Лукашэнка - гэта не ўзровень перагаворных фарматаў
СЯРГЕЙ ТАРУТА

Менская перамоўная пляцоўка не працуе.

Кіраўнік украінска-нямецкай парламенцкай групы, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Сяргей Тарута сказаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода», што для развязання сітуацыі на Данбасе трэба стварыць у Вене дадатковы перамоўны фармат са спецпрадстаўнікамі, якія маюць спецыяльны статус ад кіраўніцтва краіны.

Сяргей Тарута ў Менску бярэ ўдзел у працы асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Паводле Таруты, Менск застанецца пляцоўкай, але тут, апроч гуманітарных і некаторых эканамічных пытанняў, нічога не развязваецца.

«Палітычная падгрупа не працуе. Мандат у тых, хто сёння знаходзіцца ў палітычнай групе, недастатковы для таго, каб развязваць пытанні. Развязваць пытанні трэба не з прадстаўнікамі баевікоў, бо яны ўсе стаўленікі Расеі. Трэба непасрэдна з Расеяй. І не толькі ў фармаце спецпрадстаўнікоў Амерыкі і Расеі, а трэба пашырыць: спецпрадстаўнік з Украіны, спецпрадстаўнік з Францыі, Нямеччыны, таксама туды далучыць Еўрапейскі Звяз. І тады весці на сталай аснове пад эгідай АБСЭ ў Вене. Гэта будзе проста пашырэнне. Бо без дыпламатычнага дыялогу вырашыць праблему немагчыма. А сёння практычна няма дыялогу», — сказаў Сяргей Тарута.

Тое, што да развязання пытання падключаецца Аляксандр Лукашэнка, гэта добра і важна, кажа Сяргей Тарута.

«Але ўсё роўна гэта ўзровень першых асобаў, гэта не ўзровень перамоўных фарматаў», — сказаў Сяргей Тарута.

Дарэчы, Юлія Цімашэнка, якая мелася ўзяць удзел у працы асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, у Менск не прыехала. Паводле Таруты, прыезд прэзідэнта Пятра Парашэнкі на канферэнцыю не разглядаўся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках