19 красавiка 2024, Пятніца, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паша, стой!

8
Паша, стой!
Таццяна Севярынец

І гэныя марыянеткі хочуць, каб Павел Севярынец самастойна сеў да іх у машыну?

Паміж школкай і нашым дамком у вёсцы Пагост Аршанскага раёна, дзе ў школе пачыналі свой настаўніцкі шлях, - хлеўчык з торфам, якім у школке тапілі печы. Перад хлеўчыкам - шыкоўнае мяккае месца з тарфяной крошкі.

Як толькі ідзем на рэчку, маленькі Павел дае нырца ў гэтую крошку. Падымаецца чорнаскуры, рагоча. Сварыцца немагчыма, як немагчыма і гэткія нырцы спыніць - усё роўна дасць!...Бяжыць ад нас з усіх ножак. "Паша, стой!!!"- яшчэ хутчэй. Ааа, ты так? "Бяжы. сынок, бяжы!"- тады стане...

І гэныя марыянеткі ў міліцэйскіх каптурах хочуць, каб Павел Севярынец самастойна сеў да іх у машыну? І гэныя паскуды ў суддзейскіх сутанах думаюць яго спыніць? Аёяёй! Хочаце спыніць? Я вам падкажу, як гэтага дамагчыся: зачыніце ганебны тракцір на костках!

Паша, стой!

Таццяна Севярынец, "Фэйсбук"

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках