25 красавiка 2024, Чацвер, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды выклікалі пасла Расеі

3
Нідэрланды выклікалі пасла Расеі

Урад краіны выклікаў амбасадара для дачы адпаведных тлумачэнняў.

МЗС Нідэрландаў выклікала расейскага амбасадара ў сувязі са спробай кібератакі супраць Арганізацыі ў забароне хімічнай зброі ў Гаазе.

Пра гэта заявіла міністр абароны Нідэрландаў АНК Бійлевельд, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на NRC.nl.

«Урад выклікаў амбасадара для дачы адпаведных тлумачэнняў», - сказала яна.

Зрэшты, пасол павінен растлумачыць той факт, што супрацоўнік амбасады сустракаў чатырох расейцаў, высланых пасля за спробу кібератакі, у аэрапорце Схіпхол.

Як паведамлялася, выведка Нідэрландаў 13 красавіка прадухіліла расейскую кібератаку супраць Арганізацыі ў забароне хімічнай зброі, размешчанай у Гаазе, чацвярых расейскіх афіцэраў дэпартавалі ў той жа дзень.

У Мінабароны Нідэрландаў, распавялі, што расейцы прыбылі ў краіну 10 красавіка з адной мэтай - для ажыццяўлення кібератакі. Зрэшты, яны спрабавалі ўзламаць сістэму Wi-Fi-злучэння АЗХЗ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках