29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца: Міліцыянты нахабна хлусяць

5
Праваабаронца: Міліцыянты нахабна хлусяць

Сённяшні суд над Пятрухіным і Астапуком быў паказальным.

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода Сяргей Пятрухін і Канстанцін Астапук аштрафаваныя за «парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў».

Адпаведныя пастановы агучылі суддзі Суда Ленінскага раёна Берасця Семянчук і Каліна. Прысуд каментуе для «Радыё Рацыя» праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

- Суд чарговым разам прадэманстраваў, што міліцыянты нахабна хлусяць. Яны нават свае словы не могуць пацвердзіць тымі відэазапісамі, якія самі ж рабілі. Чамусьці яны не адкрываюцца. Цяпер супрацоўнікі міліцыі не ахоўваюць грамадскі парадак, а выконваюць загады свайго кіраўніцтва для ўтаймавання пратэстаў супраць акумулятарнага завода.

Такім чынам, Пятрухін аштрафаваны на 45, а Астапук - на 14 базавых адзінак. Акрамя таго, на Астапука склалі пратакол за «парушэнне правілаў дарожнага руху» і «непадпарадкаванне», якое нібыта мела месца пры затрыманні.

Актывістаў затрымалі пасля нядзельнай акцыі пратэсту на плошчы Леніна.

У судзе адбылася спрэчка паміж супрацоўнікамі Ленінскага РАУС і Астапуком, калі тыя ўручалі яму позву па факце нібыта «непадпарадкавання».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках