18 красавiка 2024, Чацвер, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі эканомяць на дзецях і парушаюць закон

2
Чыноўнікі эканомяць на дзецях і парушаюць закон
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Мясцовыя ўлады замест рамонту будынка школы ў Каплічах, марнуюць вялікія грошы на «школьны» транспарт.

З пачаткам навучальнага года на аўтобусным прыпынку ў вёсцы Навасёлках на Гомельшчыне заўсёды шматлюдна, паведамляе «Белсат».

Кожную раніцу мясцовыя дзеці збіраюцца тут, каб паехаць на аўтобусе ў школу за 30 кіламетраў. Раней іх вазілі ў Каплічы, да якіх 14 кіламетраў. Але два гады таму навучальную ўстанову там закрылі, вяскоўцам жа паведамілі, што частка будынка аварыйная.

Згодна з беларускім заканадаўствам, шлях вясковых дзяцей да школы не павінен перавышаць 30 хвілін. На падставе падлікаў бацькоў, час, які дзеці праводзяць у аўтобусе, 37 хвілін.

Да таго ж, мясцовыя ўлады замест рамонту будынка школы ў Каплічах, марнуюць вялікія грошы на «школьны» транспарт - штогод амаль $27 тысяч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках