25 красавiка 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Мазуронак: Не трэба мне дарыць кватэру

9
Вольга Мазуронак: Не трэба мне дарыць кватэру
ВОЛЬГА МАЗУРОНАК

Беларуская марафонка заявіла, што замест кватэры хай бы дзяржава лепш зрабіла адэкватныя працэнты для крэдытаў.

Беларуская марафонка Вольга Мазуронак распавяла, чаму прыняла пастанову выступаць за Гарадзенскую вобласць, паведамляе pressball.by.

- ...Вас любіць народ. І не толькі - пасля бэрлінскай перамогі многія пазначылі вас як сваю спартоўку. У адных публікацыях вы мянчанка, у іншых - гарадзенка. І яшчэ я даведаўся, што ўзброеныя сілы ганарацца прапаршчыкам Мазуронак.

- Я хоць і жыву ў Менскай вобласці, але сёлета пачала выступаць за Гарадзенскую вобласць. Тут пытанні да тых людзей, якія займаюцца развіццём нашага віду спорту ў вобласці. Калі прыязджаеш з Алімпіяды з нядрэнным у прынцыпе пятым месцам у марафоне, а ад цябе адварочваюцца, то, напэўна, я не моцна там патрэбная.

- Гарадзенцы малайцы, адвозілі сталічных.

- Яны на самай справе малайцы. Мала таго што дапамагаюць сваім, так і іншым таксама. Ледзь я прабегла першы старт, мне адразу ж патэлефанавалі і аддзячылі як маглі. Было вельмі прыемна.

Там зусім іншае стаўленне да спартоўцаў. Хоць не патрабавала нечага неймавернага ад Менскай вобласці. Не трэба мне дарыць кватэру, проста дапамажыце з крэдытам - не пад 70 адсоткаў, а пад адэкватныя лічбы. Ды я б за гэта бегала і да канца жыцця дзякавала.

Перад Алімпіядай усе мітусяцца, каб стварыць спартоўцам добрыя ўмовы. А мяне здымаюць са стыпендыі, маўляў, ты ж у войску атрымліваеш. Але пры чым тут войска? Гэта зусім іншая гісторыя. Дарэчы, дзякуй армейцам за падтрымку, таму што аж да фінішу Алімпіяды мне было зусім не проста.

- Падабайку і ім паставім. Прапаршчык - гэта наогул галоўны герой армейскага фальклору.

- Так? Не ў курсе... Напэўна, занадта доўга ў спорце і ўсіх гэтых гісторый пакуль не ведаю. Але калі здавала экзамен на прапаршчыка, то ўнутрана над сабой пасмяялася.

Добра, пісьмовы экзамен яшчэ нічога, гутарка таксама. Але на страявой прыйшлося памучыцца. Бо спартыўнай хадзьбой раней займалася і навыкі хадзіць хутка ў мяне ёсць. Але тут трэба было трошкі па-іншаму... Ды і цяжкавата хадзіць у берцах 41-га памеру, калі ў цябе 37-мы, - сказала Мазуронак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках