19 красавiка 2024, Пятніца, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-чыноўнік: Лукашэнка працуе па некалькі гадзін на месяц, астатні час займаецца гульнямі

92
Экс-чыноўнік: Лукашэнка працуе па некалькі гадзін на месяц, астатні час займаецца гульнямі

Дыктатар на паўнавартаснае кіраванне краінай не здольны.

Такое меркаванне выказаў былы начальнік Галоўнай дзяржаўна-прававой управы адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Пласкавіцкі ў праграме «Размова дня» на тэлеканале «Белсат».

На думку Пласкавіцкага, найскладанейшы выклік стаіць сёння перад прэм'ерам Сяргеем Румасам.

«На сёння ўсё кранікі, па якіх да нас цяклі танныя рэсурсы і нафтадаляры, Расея перакрывае. У такой сітуацыі трэба будзе калі не ўсю эканоміку рабіць здаровай, то тое, што можна выратаваць, Румасу давядзецца аздараўляць», - мяркуе Аляксандр Пласкавіцкі.

Дыктатар на гэта не здольны, мяркуе эксперт.

«Скажу пра Лукашэнку. Фактычна, здаецца толькі - на нарадзе ён выйдзе, крычыць, размахвае рукамі. Але напраўду максімум, што ён робіць - гадзін 10-12 на месяц займаецца справамі. На месяц! 10-12 гадзін. Увесь астатні час ён займаецца рознымі гульнямі», - выказаўся Пласкавіцкі.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках