25 красавiка 2024, Чацвер, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як пралёт Крымскага моста падаў у мора: новае відэа

13
Як пралёт Крымскага моста падаў у мора: новае відэа

Відавочцы пацвердзілі аварыю на расейскім мосце праз Керчанскую пратоку.

4 кастрычніка СМІ паведамілі, што ў анэксаваным Крыме з'ехаў у ваду фрагмент пралёта будаванай чыгуначнай часткі Крымскага моста.

Інцыдэнт адбыўся на адцінку паміж Тузлінскай касой і выспай Тузла падчас устаноўкі на апоры аднаго з чыгуначных пралётаў.

На канале Kerch.FM у YouTube апублікаванае відэа, запісанае пасля інцыдэнту, паведамляе gordonua.com.

Мост праз Керчанскую пратоку, якая злучае Крым і Краснадарскі край Расеі, адкрылі ў траўні 2018 года.

Украінскія ўлады назвалі мост пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Пасля адкрыцця па мосце дазволілі рух толькі легкавых аўтамабіляў.

З 1 кастрычніка па ім адкрылі праезд для грузавікоў. У снежні 2019 года акупацыйныя ўлады разлічваюць пусціць па мосце цягнікі.

Еўразвяз 30 ліпеня ўвёў санкцыі супраць шасці расейскіх кампаній, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве Крымскага моста.

Украіна далучылася да санкцый ЕЗ супраць Расеі за будаўніцтва моста. Спікерка міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава назвала санкцыі Еўразвязу "падрыўной палітыкай" супраць жыхароў Крыма.

29 жніўня прэс-служба Міністэрства ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб паведаміла, што ўрад Украіны падрыхтаваў праект распараджэння аб выкарыстанні санкцый да 19 расейскіх фірмаў, якія маюць дачыненне да будаўніцтва Крымскага моста.

Расея анексавала Крым пасля сілавой блакады ўкраінскіх вайсковых частак і незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвыспы да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках